Дзікая пятрушка горная

(Пасля перасылкі з Пятрушка горная)

Дзікая пятрушка горная[3][4] (Peucedanum oreoselinum) — кветкавая расліна сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Дзікая пятрушка горная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peucedanum oreoselinum (L.) Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1522194
EOL  5044722
GRIN  t:27462
IPNI  846307-1
TPL  kew-2403694

Назва правіць

Пятрушка горная, пятрушка дзікая[5], маркоўнік, пятрушка горная[6][7], пятрушка палявая[5].

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна, з тоўстым верацёнападобным коранем. Дасягае 1,5 м у вышыню. Сцябло цёмна-зялёнае, прамое, рабрыстае, уверсе галінастае і нясе суквецце. Лісце буйное, пёрыстараздзельнае, з трыма немалымі долямі. Верхняе лісце слабаразвітае, дробнае. Суквецці — парасонікі, буйныя, да 15 см у дыяметры. Пялёсткі дробныя, да 1—2 мм даўжынёй, белыя або зелянява-жоўтыя. Плод — дзвюхсямянкі даўжынёй 4—5,5 мм. Расліна з прыемным водарам.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя поўначы і крайняга поўдня[8].

Ва Украіне расце ў змешаных і іглічных лясах, на пясках. Звычайная расліна на Палессі, у зоне лесастэпу і ў левабярэжнага стэпу. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 238. (руск.) (укр.)
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. The Euro+Med PlantBase. (англ.)

Літаратура правіць