Тора
(Пасля перасылкі з Пяцікніжжа)
Тора (іўр. תּוֹרָה — тора, літар. «вучэнне, закон»; у ашкеназскім вымаўленні — Тойра (паўднёва-ўсходні дыялект (Польшча, Украіна) і Тэйра (паўночна-ўсходні дыялект (Беларусь і Літва).

Тора XVIII стагоддзя. Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Разгорнуты скрутак Торы для публічнага чытання ў сінагозе
Вызначэння тэрмінуПравіць
- Як правіла, Торай называюць Пяцікніжжа Майсеева (грэч. πεντάτευχος) або Кнігі Майсеевы.
- У самым Пяцікніжжы «Торай» часта называецца асобнае прадпісанне Бога, асобныя запаведзі ці сукупнасць законаў, якія адносяцца да таго або іншага прадмета, напрыклад, «закон (Тора) цэласпалення» (Лев.6: 2), «закон (Тора) пра ахвяру за віну» (Лев.7: 1) і г. д.
- Слова «Тора» сустракаецца таксама ў сэнсе павучання або бацькоўскага навучання (Прыт.1: 8 і інш.)
- Часам Торай называюць увесь ТаНаХ.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тора