Пячора Святога Міхаіла

Пячора Святога Міхаіла (англ.: St. Michael's Cave, ісп.: Cueva de San Miguel[1]) — найбуйнейшая з больш чым ста пячор Гібралтарскай скалы.

Пячора Святога Міхаіла
англ.: St. Michael's Cave
ісп.: Cueva de San Miguel

Сталактыты ў пячоры Святога Міхаіла.
Каардынаты: 36°07′34″ пн. ш. 5°20′44″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Запаведнік Апер-Рок, Гібралтар
Глыбіня 62 м
Амплітуда 300 м
Змяшчаючыя пароды Вапняк
Пячора Святога Міхаіла (Гібралтар)
Пячора Святога Міхаіла
Пячора Святога Міхаіла

Пячора знаходзіцца на вышыні больш за 300 м над узроўнем мора, вядомая вялікімі сталактытамі і з'яўляецца папулярным турыстычным аб'ектам (да мільёна наведвальнікаў у год)[2]. Пячора мае тры ўваходы, а яе глыбіня дасягае 62 метра.

Пячора Святога Міхаіла ў 1830 годзе на гравюры Луі Агюста дэ Сенсона.

У 1974 годзе ў пячоры выяўлены сляды знаходжання першабытных людзей. Таксама выяўлены наскальны жывапіс, які адлюстроўвае горных казлоў, зроблены каля 15-20 тыс. гадоў назад.[3] У пазнейшыя часы пячора служыла ваенным умацаваннем.[4] Падчас Другой сусветнай вайны пячора была падрыхтавана пад ваенны шпіталь, аднак яго ўжыванне не спатрэбілася.[5]

Легенды правіць

Зноскі

  1. Gaspar Cuesta Estévez (2001). "Toponimia bilingüe de Gibraltar: Acercamiento a un problema histórico y sociolingüístico". Almoraima [[[Іспанская мова|ісп.]]] (25): 443. ISSN 1133-5319.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  2. St. Michael´s Cave Gibraltar Архівавана 22 лістапада 2010.
  3. Cave Art discovered in St. Michael’s Cave Архівавана 22 жніўня 2007.
  4. Славутасці Гібpалтаpа(недаступная спасылка)
  5. St. Michael’s Cave — Gibraltar Info Архівавана 29 чэрвеня 2008.
  6. Government of Gibraltar - St. Michael's Cave Архівавана 7 верасня 2008.
  7. Jackson, William G.F. (1987). "1. Mons Calpe to Djebel Tarik: Prehistory to A.D. 711". The Rock of The Gibraltarians - A History of Gibraltar (Second ed.). London and Toronto: Fairleigh Dickinson University Press. pp. 20–21. {{cite book}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)

Спасылкі правіць