Пячора Эўрыпіда
Пячора Эўрыпіда (грэч. Σπήλαιου του Ευριπίδη) — пячора каля мястэчка Пэрыстэрыа на поўдні вострава Саламін, Грэцыя. Пячора Эўрыпіда — гэта вузкая пячора глыбінёй каля 47 метраў з дзесяццю невялікімі пакоямі, размешчаная на схіле пагорку з выглядам на Сараніцкі заліў. Гэта месца праславілася са старажытных часоў, як месца, дзе драматург Эўрыпід напісаў трагедыю, адсюль паходзіць і назва.
Старажытныя аўтары Філохар і Сатыр апісвалі Эўрыпіда як мізантропа, які пазбягаў грамадства, хаваючыся ў пячоры. Рымскі аўтар другога стагоддзя Аўл Гелій сцвярджаў, што наведаў «злавесную і змрочную пячору» падчас свайго візіту ў Афіны (Атычныя ночы XV.20).
Археалогія Правіць
У 1990-х гадах раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам Яноса Г. Ласоса, дацэнта дагістарычнай археалогіі Універсітэту Яніна (Эпір), у супрацоўніцтве з Дэпартаэентам Палеаантрапологіі Міністэрства культуры Грэцыі.
Знаходкі датуюцца познім неалітам і далей. Да іх адносяцца каменныя прылады і наканечнікі стрэлаў; мікенскія пахаванні; атычная кераміка з чорнай глазуры 5-га стагоддзя да н.э.; манеты рымскага перыяду і зарочныя статуэткі; а таксама ювелірныя вырабы францкага перыяду. Гэтыя прадметы паказваюць, што пячора працяглы час выкарыстоўвалася ў якасці месца для прытулку і пакланення.
Самым прыкметным адкрыццём стаў фрагментарны скіфас ў чорнай глазуры, датаваны канцом 5-га стагоддзя да нашай эры, з літарамі ΕΥΡΙΠΠ, відавочна якія з'яўляюцца часткай імя Эўрыпіда. Ласоса патлумачыў чару як зарочнае паднашэнне Эўрыпіду, пацверджанне адданасці, якую яго паэзія натхняла ў пазнейшыя перыяды. Ласоса таксама выявіў рэшткі простага капішча Дыяніса прыкладна ў 70 метрах на паўднёвы захад ад пячоры па набярэжнай вуліцы Эўрыпіда. На падставе мармуровага фаласа і іншых знаходках, ён інтэрпрэтаваў яго як святыню Дыяніса, апекуна грэчаскага тэатра.
Інфармацыя для турыстаў Правіць
Пячора знаходзіцца паміж мястэчкамі Пэрыстэрыя і Калянес. Дабрацца да пячоры можна ад набярэжнай па вуліцы Эўрыпіда, пасля па грунтавай дарозе трэба ісці каля 350 метраў да ўваходу ў пячору. Уваход у пячору сёння зачынены стальнымі дзвярыма.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пячора Эўрыпіда
- The Cave of Euripides on Salamis, 1996 expedition report, Yannos Lolos
- Ακάμας: Σπήλαιο Ευριπίδη, G. Lolas (in Greek).
- Important Archaeological Sites, Aristotles' Lyceum And Cave Of Euripides, Found in Greece Archaeologists Say, Embassy of Greece, Washington, DC, 14 January 1997
- Clay pot points to Cave of Euripides, New York Times, January 13, 1997