Пячора цудаў (ПАР)

(Пасля перасылкі з Пячора цудаў, ПАР)

Пячора цудаў (англ.: Wonder Cave) — геалагічнае утварэнне, якое з'яўляецца адным з помнікаў Сусветнай спадчыны. Знаходзіцца на тэрыторыі ахоўнай тэрыторыі Кромдрай ў правінцыі Гаўтэнг, ПАР. Гэта трэцяя па велічыні пячора ў краіне, геалагічны ўзрост якой складае каля 1,5 млн гадоў. Плошча адзінай камеры пячоры складае 46 000 квадратных метраў, даўжыня 125 метраў і шырыня 154 метра.

Пячора цудаў
англ.: Wonder Cawe

Сталактытавые і сталагмітавые утварэнні ў Пячоры цудаў
Каардынаты: 25°58′12,69″ пд. ш. 27°46′17,11″ у. д.HGЯO
Пячора цудаў (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Пячора цудаў
Пячора цудаў
«Маці Божая якая моліцца»

Пячора была знойдзена ў канцы XIX стагоддзя шахцёрамі, якія пры дапамозе дынаміту здабывалі вапняк для вытворчасці цэменту. Здабыча вапняка была спыненая падчас Другой англа-бурскай вайны і ў далейшым не аднаўлялася.

У пячоры маецца 14 сталактытавых і сталагмітавых утварэнняў вышынёй да 15 метраў, 85 % якіх працягваюць расці і ў цяперашні час. Пячора глыбінёй 60 метраў даступная для наведвальнікаў, якія могуць папасці у яе пры дапамозе ліфта. Пячора размешчана на тэрыторыі Запаведніка насарогаў і львоў (Rhino Lion and Nature Reserve) на тэрыторыі вобласці «Калыска чалавецтва», абвешчанай помнікам Сусветнай спадчыны.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць