Пячорская нізіна

Пячо́рская нізіна[1] (руск.: Печорская низменность) — нізіна на паўночным усходзе Еўрапейскай часткі Расіі, у басейне ракі Пячора, паміж Уралам і Ціманскім кражам.

Пячорская нізіна
руск.: Печорская низменность
Каардынаты: 67°10′ пн. ш. 53°40′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Расія
Вышыня над узроўнем мора да 253 м
Рэкі Пячора, Іжма, Уса
physical
Пячорская нізіна
Пячорская нізіна

Плошча складае каля 300 тыс. км². Плоскія раўнінныя ўчасткі, складзены флювіягляцыяльнымі пяскамі і азёрнымі глінамі, моцна забалочаныя, чаргуюцца з узгорыста-градавымі ўчасткамі, складзенымі марэнай і пясчана-жвіровымі адкладамі. Шмат азёр. Уздоўж берага паласой да 30 км развіты марскія тэрасы. На поўначы — тундры: Вяліказямельская, Малазямельская, Ціманская; на поўдні — іглічныя лясы, на водападзеле — балоты.

Зноскі

Літаратура

правіць