Пётр Іванавіч Кёпен
Пётр Іванавіч Кёпен (19 лютага (2 сакавіка) 1793, Харкаў — 23 мая (4 чэрвеня) 1864, Крым) — расійскі навуковец нямецкага паходжання. Выдаваў працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, дэмаграфіі і статыстыцы. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (1839). Дзейсны стацкі саветнік.
Пётр Іванавіч Кёпен | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага (2 сакавіка) 1793[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая (4 чэрвеня) 1864[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Friedrich Köppen[d] |
Жонка | Alexandra Fedorovna Adelung[d] |
Дзеці | Фёдар Пятровіч Кёпен[d] і Уладзімір Пятровіч Кёпен |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | геаграфія і геалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і ўрача. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1814) са ступенню магістра правазнаўства і пераехаў у Санкт-Пецярбург — да 1822 года служыў у Дэпартаменце пошт, у сваяка, мужа роднай цёткі, М. М. Яноўскага.
У 1825 годзе Цюбінгенскі ўніверсітэт даў П. І. Кёпену ступень доктара філасофіі, у наступным годзе Імператарская Акадэмія Навук абрала яго членам-карэспандэнтам.
У 1829—1834 гадах пражываў у Таўрычаскай губерні, працаваў у Інспекцыі шаўкаводства, займаўся зборам матэрыялаў па геаграфіі і гісторыі Крыму.
З 1837 года працаваў у Імператарскай Акадэміі Навук, куды быў абраны ад’юнктам. З 1843 года — акадэмік па кафедры статыстыкі Акадэміі навук, адначасова служыў у Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі.
У 1845 годзе — адзін з членаў-заснавальнікаў Геаграфічнага таварыства. З 1845 года — кіраўнік аддзялення статыстыкі таварыства. Браў удзел у многіх выданнях таварыства.
З 1852 года П. І. Кёпен за станам здароўя праводзіў большую частку часу (1852—1853, 1858—1859, 1860—1864) у Крыме ў сваім любімым маёнтку Карабагу, паблізу Алушты, дзе і памёр.
Сям’я
правіцьБацька — брандэнбургскі ураджэнец, адзін з 30-ці выкліканых Кацярынай II у 1786 годзе лекараў. Працаваў загадчыкам медыцынскай часткі ў Харкаўскай губерні.
Дзеці — Уладзімір і Фёдар Пятровічы Кёпены.
Дзейнасць
правіцьУ 1846 годзе па даручэнні Геаграфічнага таварыства склаў этнаграфічную карту Еўрапейскай Расіі (выдадзена ў 1851), над распрацоўкай якой працаваў цягам многіх гадоў. За гэтую карту Геаграфічнае таварыства прысудзіла П. І. Кёпену Канстанцінаўскі медаль і прэмію ім. Жукоўскага.
Асаблівая заслуга П. І. Кёпена ў выяўленні былых імён гарадоў і населеных пунктаў Крыма. Напрыклад, у спісе імён горада Стары Крым ім было сабрана 22 наймення. Ад сумнеўнай назвы старажытнай Карэі да Леўкопаля. Гэтыя даследаванні былі апублікаваныя ў яго «Крымскім зборніку» у 1837 годзе, які ў сваю чаргу стаў складовай часткай «Этнаграфічнай карты Расіі» выдадзенай у 1851 годзе.
Апроч гэтага П. І. Кёпен выдаваў часопіс «Бібліяграфічныя лісты» на рускай мове[4].
У беларусістыцы
правіцьУ рэцэнзіі на «Грунтоўнае апісанне…» Калайдовіча і Строева Пётр Кёпен адмоўна паставіўся да шматкроць ужытага аўтарамі паняцця «беларускі». Пішучы пра мову перакладаў Францішка Скарыны, Кёпен, які ўласна даследаваў у Беларусі гутарковую беларускую мову[5], сцвярджаў, што адносна літаратурных форм мовы твораў Францішка Скарыны выраз «беларускі пераклад» — няслушны. Напэўна, Кёпен зыходзіў з вызначанага Калайдовічам арэалу пашырэння «беларускай мовы» і гэты абшар у яго ўяўленні не адпавядаў мове, пра якую ішла гаворка. Кёпен прапанаваў для наймення літаратурных форм мовы твораў Францішка Скарыны лінгвонім «літоўска-руская мова», бо маларасіяне называлі літаратурную “рускую мову” ВКЛ (старабеларускую/ стараўкраінскую) як «літоўская мова» і гэты лінгвонім ужыты да яе ў катэхізісе XVII ст. Лаўрэнція Зізанія. На думку С. Запрудскага, паказальна, што праблемы з найменнем гутарковай беларуская мова ўзніклі ў асоб, якія паходзілі з Украіны (Кёпен і Качаноўскі), Польшчы (Лялевель) або польска-беларускага памежжа (Даніловіч).[6]
Працы
правіць- Кёппен П. И. Историческое исследование о Югорской земле, в Российско-Императорском титуле упоминаемой. 1818.
- Кеппен П. И. Список русским памятникам, служащим к составлению истории художеств и отечественной палеографии. — М., 1822. — С. 45-49.
- Кёппен П. И. О виноделии и винной торговле в России. 1832.
- Кёппен П. И. Крымский Сборник. СПб., 1837.
- Кеппен П. И. О рогволодовом камне и двинских надписях. — Ученые записки Императорской Академии Наук по первому и третьему отделениям. — СПб., 1855. — Т. 3. — С. 59-70.
- Кёппен П. И. Города и селения Тульской губернии в 1857 г. Архівавана 13 сакавіка 2013. Издано Императорской Академией наук на основании приходских списков Тульской епархии. СПб., 1858, 1862. С. 234.
- Кёппен П. И. Главные озёра и лиманы Российской империи. 1859
- Кёппен П. И. О народных переписях в России. 1889.
і многія іншыя, у т. л. на нямецкай мове.
Зноскі
- ↑ а б в Кеппен, Петр Иванович // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 616–619.
- ↑ а б А. Б—о Кеппен, Петр Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 946–948.
- ↑ Гончаров Н. П. Государственная организация аграрной науки в России (К 175-летию РАСХН), State Agrarian Science in Russia (On the 175th anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences) // Историко-биологические исследования — 2012. — Т. 4, вып. 3. — С. 10–33. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Библиографические листы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»... С. 11.
- ↑ Запрудскі 2013.
Літаратура
правіць- Запрудскі С. М. Аб навуковай рэцэпцыі беларускай мовы ў Расіі ў першай палове ХІХ стагоддзя // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка. XV Міжнародны з'езд славістаў (Мінск, 20-27 жніўня 2013 г.): Даклады беларускай дэлегацыі / Рэдкал. А. А. Лукашанец і інш.. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — С. 37–52..
- Запрудскі С. Аб «харкаўскім следзе» вывучэння беларускай мовы ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя // Studien zu Sprache, Literatur und Kultur bei den Slaven. Gedenkschrift für George Y. Shevelov aus Anlass seines 100. Geburtstages und 10. Todestages. — München-Berlin. — P. 280—286. (падрабязней пра Кёпена як беларусіста).
- Куник А. А. Литературные труды П. И. Кеппена. — Зап. АН, 12, 1868 — С. 107—142. (спіс прац);
- Григорьев С. В. Биографический словарь. Естествознание и техника в Карелии. — Петрозаводск: Карелия, 1973. — С. 255. — 269 с. — 1 000 экз.
- Насытка, Я. «Тыя ж беларусы…»: Этнічныя межы беларусаў у XIX — пачатку XX ст. / Я. Насытка // Беларуская мінуўшчына. — 1994. — № 4. — С. 11—15.
Спасылкі
правіць- Назарчук B.И.. Ольвийский сборник П.И. Кеппена (руск.). Летопись Причерноморья №3.
- Пётр Іванавіч Кёпен на сайце Рускага геаграфічнага таварыства]]
- Кеппен, Петр Иванович // Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918.
- Кеппен, Петр Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кеппен Петр Иванович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Профіль Пятра Іванавіча Кёпена на афіцыйным сайце РАН