Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч
Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч (27 студзеня 1907, г. Мінск — 28 мая 1992) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хіміі торфу. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), доктар хімічных навук, прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 1992 (85 гадоў) |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія торфу |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНБ, прафесар |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. У 1945—1952 гг. працаваў у Інстытуце хіміі АН БССР. У 1952—1960 гг. дырэктар Інстытута торфу АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі фізікахіміі торфу гэтага інстытута. Адначасова выкладаў у БДУ (1947—1960) і Беларускім тэхналагічным інстытуце (1965—1967)[1].
Навуковая дзейнасць Правіць
Навуковыя даследаванні па кінэтыцы тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў і хімічнай перапрацоўцы торфу[1]. Распрацаваў новыя шляхі выкарыстання торфу ў народнай гаспадарцы краіны: вытворчасць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, торфашчалачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў. Прапанаваў тэхналогію вылучэнні з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў[1].
Навуковыя працы Правіць
Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, больш за 70 вынаходстваў[2].
- Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн.: Наука и техника, 1977 (совм. с Гайдук К. А.)
- Воск и его технические аналоги. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с Головановым Н. Г.).
- Химия экстракционных смол торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1985 (в соавт.).
- Битумы торфа и бурого угля. Мн.: Наука и техника, 1989 (в соавт.).
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), «За заслугі» ПНР (1945), медалямі[2].
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 140. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Весцi АН БССР. Сер. хiм. навук. 1977. № 1.
- Торфяная промышленность. 1982. № 2.
- П. И. Белькевич: Биобиблиографический указатель. Мн.: ЦНБ АН БССР, 1982.
Спасылкі Правіць
- Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)