Пётр Аляксандравіч Салаўёў

Пётр Аляксандравіч Салаўёў (нар. 12 ліпеня 1963, в. Кароўчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Пётр Аляксандравіч Салаўёў
Нараджэнне 12 ліпеня 1963(1963-07-12) (61 год)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (інжынер-хімік-тэхнолаг), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова (эканаміст-менеджар).

Працаваў апаратчыкам сінтэзу, начальнікам змены, начальнікам цэха, дырэктарам завода арганічнага сінтэзу, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны Падзячным пісьмом Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі