Пётр Аляксеевіч Данелія

Пётр Аляксе́евіч Дане́лія[1] (23 студзеня 1920, Махачкала, цяпер Дагестан, Расія — 6 кастрычніка 2012, Брэст) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Пётр Аляксеевіч Данелія
Дата нараджэння 23 студзеня 1920(1920-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2012(2012-10-06) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Леанід Пятровіч Данелія[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў на Пётр Свентахоўскі
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Бацька быў вядомым у Махачкале майстрам-шаўцом, маці была краўцом. Сям’я была даволі заможная, Пётр мог дазволіць сабе захапленне мастацтвам, яшчэ хлопчыкам наведваў мастацкую студыю для дарослых. У 1938—1939 гадах вучыўся Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года[2].

Прызваны ў РСЧА, у 1939 годзе стралком-аўтаматчыкам 212-га стралковага полка, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У ліпені 1940 года 212-ы стралковы полк 49-й дывізіі быў пераведзены на сталую дыслакацыю ў раён г. Высокае, ст. Чаромха Брэсцкай вобласці. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пэўныя падраздзяленні 212-га палка траплялі ў акружэнне. У чэрвені 1941 года пад Бабруйскам Пётр Данелія трапіў у палон. Быў у лагеры ваеннапалонных, потым на сельгаспрацах у прыватнай гаспадарцы на тэрыторыі Польшчы. Палон пакінуў адбітак на ўсім яго жыцці.

З 1945 года жыў у Брэсце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года. Пэўны час быў галоўным мастаком горада ў Брэсце. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарсавета. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, узначальваў яе ў 1992—1994 гадах.

Бацька мастака Леаніда Данелія.

Пахаваны на Паўночных могілках Брэста.

Творчасць правіць

Працаваў у галіне станковага жывапісу (лірычны і эпічны пейзаж, партрэт, карціна, нацюрморт), а таксама манументальна-дэкаратыўнага роспісу, скульптуры, графікі і медальернага мастацтва[3]. Значнае месца ў творчасці мастака займала тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Творы П. Данеліі зберагаюцца ў музеях і карцінных галерэях, а таксама прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу еўрапейскіх краін.

У 1946 годзе П. Данелія арганізуе ў Брэсцкім абласным Доме творчасці першую выстаўку. Быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (узначальваў яе ў 1992—1994 гг.). Пётр Данелія меў вялікі педагагічны вопыт. Ён быў першым выкладчыкам студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці, створанай ім у 1947 годзе.

Актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх вернісажах. За гады творчай дзейнасці персанальныя выстаўкі П. Данелія адбыліся ў Мінску і Маскве, у Вялікабрытаніі, Германіі, Балгарыі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы і Эстоніі. У 2010 годзе ў брэсцкім Мастацкім музеі дзейнічала выстава да 90-годдзя П. Данеліі, на ёй выстаўляліся 16 палотнаў мастака, у т.л. «Опаленная войной», «Портрет матери», «Октябрь» і «Грозовая тревожность». П. Данелія, калі дазваляла здароўе, прысутнічаў на адкрыцці кожнай мастацкай выстаўкі ў Брэсце.

Прызнанне правіць

  • Член Беларускага саюза мастакоў (1949)
  • Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995).
  • Медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускі жывапіс [Выяўленчы матэрыял]: [камплект рэпрадукцый]. ― Мн., 1961.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998. — Мн., 1998.
  • Босак Д. На 93-м году жизни умер старейший художник Брестчины Петр Данелия // Брестская газета № 40 (512), 5-12 октября 2012.
  • Данелія Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 36-37;
  • Крэпак Б. «Мне б яшчэ дзясятак гадоў, каб закончыць свае карціны…» // Культура № 41 (1063), 13 кастр. 2012;
  • Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1. — Мн., 2009.
  • Хокимова А. Певец неба // Вечерний Брест, 22 января 2010.