Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч
Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч (нар. 18 красавіка 1963, в. Рубель, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
18 красавіка 1963 (59 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.
Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрашыцкай базавай школы; дырэктарам Крамянецкай базавай школы; старшынёй Янушковіцкага сельскага Савета дэпутатаў Лагойскага раёна; начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама; старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.
З'яўляўся членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Камуністычнай партыі Беларусі.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты, мае сына і дачку. Пражывае ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)