Пётр Антонавіч Акуцыёнак

Герой Савецкага Саюза

Пётр Антонавіч Акуцыёнак (25 сакавіка 1923[3] — 15 кастрычніка 1943[3]) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага ўзвода 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (30.10.1943), малодшы лейтэнант[3].

Пётр Антонавіч Акуцыёнак
Дата нараджэння 25 сакавіка 1923(1923-03-25)
Месца нараджэння пасёлак Шуміліна, Віцебская губерня, Беларуская ССР [1]
Дата смерці 15 кастрычніка 1943(1943-10-15) (20 гадоў)
Месца смерці у раёне пасёлка Лоеў, Гомельская вобласць, Беларуская ССР, СССР [2]
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Званне малодшы лейтэнант
Часць 685-ы стралковы полк
193-ая Стралковая дывізія
Камандаваў стралковым узводам
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

П. А. Акуцыёнак нарадзіўся 23 сакавіка 1923[4]. У 1923 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў масавіком у раённым Доме культуры. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у атрад па барацьбе з варожымі дыверсантамі. Затым пасля эвакуацыі працаваў у калгасе ў Ошскай вобласці Кіргізіі. З 1942 г. на фронце[3]. У 1943 годзе скончыў ваеннае вучылішча.

Удзельнік Курскай бітвы. Асабліва вызначыўся ў баях каля горада Лоеў (Гомельская вобласць, Беларусь) у кастрычніку 1943 г. Узвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта П. А. Акуцыёнка захапіў плацдарм на правым беразе Дняпра і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл[3].

Акуцыёнак П. А. загінуў у баі 15 кастрычніка 1943 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лоеве[3].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Імя Героя носяць:
  • Устаноўлены мемарыяльныя дошкі:
    • Ў Лоеве на вуліцы, якая носіць імя Героя;
    • Ў Шуміліна на будынку школы (у 1962 годзе).
  • Імя Героя занесена ў Кнігу народнай славы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці[3]
  • Загадам Міністра абароны СССР П. А. Акуцыёнак навечна залічаны ў спісы асабістага складу вайсковай часткі[3]

Зноскі

  1. Цяпер Віцебская вобласць, Беларусь
  2. Цяпер Беларусь
  3. а б в г д е ё ж з і т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  4. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш.. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. В 2 кн. Кн. 1. (Абросимов — Ляпота) — М.: Политиз, 1990. — 383 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-250-01378-3 (Кн. 1)
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць