Пётр Антонавіч Хомчанка
Пётр Антонавіч Хомчанка (8 ліпеня 1906, вёска Міклашы, Віцебскі раён — 31 мая 1973) —— адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай і Вілейскай абласцях.
Пётр Антонавіч Хомчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | Віцебскі раён |
Дата смерці | 31 мая 1973 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | партызаны |
Званне | маёр |
Часць | Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна, 1-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава |
Камандаваў | партызанскай брыгадай |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЗ 1927 года — на службе ў Чырвонай Арміі. У 1930 годзе скончыў Аб'яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР, у 1941 годзе — Інтэнданцкую акадэмію Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Айчынную вайну ўдзельнік баёў пад Ленінградам. У партызанах з чэрвеня 1942 года: камандзір аддзялення, ў ліпені — кастрычніку 1942 начальнік штаба, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 камандзір партызанскай брыгады імя С. М. Кароткіна, у сакавіку 1943 — сакавіку 1944 гадоў і ў чэрвені — ліпені 1944 года — камандзір 1-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава. Да 1951 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.