Пётр Арыстархавіч Маўрадыядзі

расійскі, беларускі і ўкраінскі вучоны-заолаг і гістолаг

Пётр Арыстархавіч Маўрадыядзі (3 (15) лютага 1878, Камянец-Падольскі — 27.2.1933) — беларускі, расійскі і ўкраінскі заолаг і гістолаг[2].

Пётр Арыстархавіч Маўрадыядзі
Дата нараджэння 3 (15) лютага 1878[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1933(1933-02-27)[1] (55 гадоў)
Род дзейнасці заолаг, гістолаг, загадчык кафедры, выкладчык універсітэта, біёлаг
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Пётр Якаўлевіч Герке
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Наварасійскі ўніверсітэт (1908). Выкладчык параўнальнай анатоміі, гісталогіі і эмбрыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта (1908—1919), працаваў у біялагічных лабараторыях Мурманска (1911—1912), Саратава (1915—1917), Севастопаля (1917)[2].

Прафесар заалогіі Данскога ўніверсітэта з правам чытання курсаў гісталогіі, эмбрыялогіі і цыталогіі (1919—1923)[2].

Загадчык кафедрамі заалогіі педагагічнага факультэта, гісталогіі і агульнай біялогіі медыцынскага факультэта БДУ (1923), пазней Беларускага медыцынскага інстытута (1930—1932). Дырэктар Інстытута біялогіі Інстытута беларускай культуры (1928—1932). Загадчык кафедры гісталогіі медыцынскага інстытута  (руск.) ў Махачкале (1933)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучаў будову клетак і ядзернага апарата ў прасцейшых, глебавую мікрафаўну  (англ.) Беларусі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 93
  • Шишко, Е. Памяти профессора П. А. Мавродиади (к 80-летию со дня рождения) / Е.
  • Шишко // Здравоохранение Белоруссии. — 1958. — № 6. — С. 65