Пётр Васілевіч Дашкевіч
Пётр Васілевіч Дашкевіч (7 кастрычніка 1888, Пецяргоф — 1938) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Пётр Васілевіч Дашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1938 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1910 годзе ўступіў у РСДРП. Супрацоўнічаў з газетамі «Зорка» і «Правда». Падчас Першай сусветнай вайны быў падпаручнікам, вёў рэвалюцыйную работу сярод салдат. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 адзін з кіраўнікоў Ваеннай арганізацыі пры Пецярбургскім камітэце і ЦК РСДРП (б). У ліпені 1917 года быў арыштаваны Часовым урадам. Яму пагражала смяротнае пакаранне. Падчас Кастрычніцкага ўзброенага паўстання быў членам Петраградскага ЧРК, удзельнічаў ва ўзяцці Зімняга палаца.
Быў членам Рэўваенсавета 9-й арміі, камісарам па ваенных справах Украіны. Член УЦВК 1-га і 3-га скліканняў. У 1918 году старшыня Петергофского гарадскога савета. У 1920-я займаў у Пецяргофе высокія гаспадарчыя і партыйныя пасады. У далейшым працаваў у банку Латвіі. Быў прадстаўніком Дзяржбанка СССР у Англіі. Працаваў у Ленаблплане. Быў дырэктарам папяровай фабрыкі імя Валадарскага. 15 лістапада 1937 года быў арыштаваны як вораг народа. У 1938 годзе згодна з Расстрэльным спісам, падпісаным 12 верасня Сталіным, Молатавым і Жданавым, быў расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1