Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў

(Пасля перасылкі з Пётр Гаўрылаў)

Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў (руск.: Пётр Михайлович Гаврилов) (1900 — 1979) — савецкі афіцэр, маёр, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці падчас Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза (1957)[1].

Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў
татар.: Петр Михаил улы Гаврилов
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1900(1900-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1979(1979-01-26) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19181947
Званне маёр
Камандаваў 44-ы стралковы полк
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17[2] (30) чэрвеня 1900 года ў вёсцы Альведзіна Казанскай губерні Расійскай імперыі (зараз Рэспубліка Татарстан) у сялянскай сям’і. Бацька памёр яшчэ да яго нараджэння (па некаторых дадзеных — калі яму споўніўся 1 год). Ва ўзросце 15 гадоў адправіўся пяшком у Казань. Працаваў у пякарні, пасля — на заводзе чорнарабочым.

Удзельнічаў ва ўсталяванні Савецкай улады ў Казані. У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, ваяваў на франтах грамадзянскай вайны. Пасля вайны застаўся ў арміі. У 1922 годзе ўступіў у ВКП(б). У верасні 1925 г. скончыў Уладзікаўказскую пяхотную школу. На Каўказе ажаніўся і ўсынавіў хлопчыка-сірату. У 1939 годзе скончыў паскораны курс Ваеннай акадэміі імя М. У. Фрунзэ і сфарміраваў 44-ы стралковы полк, які ўдзельнічаў у Фінскай кампаніі[1].

У сакавіку 1940 г. полк накіраваўся ў Латвію, а потым у саставе 42-й стралковай дывізіі быў перакінуты ў Заходнюю Беларусь. У красавіку частка перадыслацыраваўся ў Брэст.

Абарона Брэсцкай крэпасці правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Пасля нападу немцаў на крэпасць 22 чэрвеня 1941 года Гаўрылаў узначаліў групу байцоў з 1-га батальёна свайго палка і дробных разрозненых падраздзяленняў 333-га і 125-га стралковых палкоў, на чале якой арганізаваў абарону на ўчастку каля Паўночных варот і Усходняга форту[1] Кобрынскага ўмацавання. Затым узначальваў гарнізон Усходняга форта, дзе з 24 чэрвеня засяродзіліся ўсе абаронцы Кобрынскага ўмацавання. Усяго ў Гаўрылава было каля 400 чалавек з дзвюма зенітнымі прыладамі, некалькімі 45-мм гарматамі і чатырохствольным зенітным кулямётам.

Толькі 24 чэрвеня пасля жорсткіх баёў гітлераўцы авалодалі Паўночнымі варотамі. Пасля агульнага штурму 30 чэрвеня, распачатага немцамі, які скончыўся захопам Усходняга форта, Гаўрылаў з рэшткамі сваёй групы (12 чалавек з чатырма кулямётамі) хаваецца ў казематах.

Застаўшыся адзін, 23 ліпеня цяжка параненым трапляе ў палон[1]. Па апісанні доктара Варановіча:

Палонны маёр быў у поўнай камандзірскай форме, але ўся вопратка яго ператварылася ў лахманы, твар быў пакрыты парахавой сажай і пылам, аброс барадой. Ён быў паранены, знаходзіўся ў несвядомым стане і выглядаў знясіленым да крайнасці. Гэта быў у поўным сэнсе слова шкілет, абцягнуты скурай. Да якой ступені дайшло знясіленне, можна было меркаваць па тым, што палонны не мог нават зрабіць глытальнага руху: у яго не хапала на гэта сіл, і лекарам давялося ўжыць штучнае харчаванне, каб выратаваць яму жыццё. Але нямецкія салдаты, якія ўзялі яго ў палон і прывезлі ў лагер, расказалі лекарам, што гэты чалавек, у чыім целе ўжо ледзь-ледзь цяплілася жыццё, усяго гадзіну таму назад, калі яны пабачылі яго ў адным з казематаў крэпасці, у адзіночку прыняў з імі бой, кідаў гранаты, страляў з пісталета і забіў і параніў некалькіх гітлераўцаў.

Смірноў С. С. «Брэсцкая крэпасць», 1965[3].

Пасля на чатыры гады трапіў у палон. Утрымліваўся ў канцлагерах «Святыя крыжы» (Польшча), Хамельбург, Рэгенсбург, Дахау.

Пасля вайны правіць

Пасля вызвалення з нямецкага палону П. М. Гаўрылава выключылі з ВКП(б), з прычыны страты партбілета. Аднак, адноўлены ў ранейшым вайсковым званні, восенню 1945 года ён быў прызначаны начальнікам савецкага лагера для японскіх ваеннапалонных у Сібіры, дзе атрымаў некалькі падзяк па службе (лічыцца, што ён прадухіліў эпідэмію тыфу сярод японскіх ваеннапалонных, а таксама перарываў злоўжыванні з боку японскіх афіцэраў[4]).

Пасля звальнення ў адстаўку ў сувязі з скарачэннем узброеных сіл з’ехаў у Татарстан, а затым у Краснадар, дзе ў 1955 годзе знайшоў жонку і сына, з якімі не бачыўся з першага дня вайны.[4]

Пасля выхаду на радыё ў 1955 годзе цыкла перадач пад назвай «У пошуках герояў Брэсцкай крэпасці», іх аўтарам — Сяргеем Смірновым — у 1956 годзе была напісана, і ў 1957 годзе выдадзена кніга «Брэсцкая крэпасць», у якой быў паказаны подзвіг гарнізона крэпасці ў 1941 годзе. Дзякуючы гэтаму П. М. Гаўрылаў аднавіў членства ў партыі і быў прадстаўлены да ўзнагароды.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 студзеня 1957 года за ўзорнае выкананне воінскага абавязку пры абароне Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Гаўрылава Пятру Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 10.807)[4].

Пасля Гаўрылаў зрабіў шэраг паездак па СССР, актыўна займаўся грамадскай працай. З 1968 года да канца жыцця жыў у Краснадары ў доме 103 на Светлай вуліцы (у 1980 годзе яна была перайменавана ў вуліцу Гаўрылава).

Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў памёр у Краснадары 26 студзеня 1979 годзе. Ён быў пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на гарнізонных мемарыяльных могілках Брэста. У 1981 годзе на магіле пастаўлены помнік (скульптар У. Лятун, архітэктар Ю. Казакоў).

 
Надмагільны помнік на Гарнізонных могілках у Брэсце.

Памяць правіць

 
Маёр Гаўрылаў у выкананні Аляксандра Коршунава. Фільм «Брэсцкая крэпасць», 2010.

У мастацтве правіць

Пасля выхаду ў 1957 і 1959 гадах сваіх першых кніг пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці («Брэсцкая крэпасць» і «Героі Брэсцкай крэпасці»), Сяргей Смірноў прысвяціў дзесяць гадоў новаму, істотна перапрацаванаму і дапоўненаму, выданню кнігі «Брэсцкая крэпасць»[6]. За яе С. С. Смірноў быў уганараваны Ленінскай прэміяй 1965 года ў галіне літаратуры і журналістыкі.

Асабістыя ўспаміны П. М. Гаўрылава былі двойчы выдадзены ў Краснадары: у 1975[7] і 1980[8]. гадах.

Акрамя таго, подзвіг маёра Гаўрылава быў паказаны ў шэрагу кінафільмаў:

  • Фільм «Бітва за Маскву» 1985 года (ролю Гаўрылава выканаў Ромуалдс Анцанс).
  • Фільм «Брэсцкая крэпасць» 2010 года (ролю Гаўрылава выканаў Аляксандр Коршунаў).

Заўвагі правіць

  1. а б в г д Гаврилов Пётр Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  2. Па старому стылю.
  3. Смирнов С. С. Брестская крепость. — Москва: Раритет, 2000.
  4. а б в Гаўрылаў Пётр Міхайлавіч / / Патрыятычны інтэрнэт-праект «Героі Краіны».
  5. Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 6—7. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
  6. Смирнов С. С. Брестская крепость — Москва: Издательство ЦК ВЛКСМ «Молодая гвардия», 1965.
  7. Гаврилов П. М. Сражается крепость: (Документальная повесть) / [Литературная запись А. И. Макаренко]. — Краснодар: Книжное издательство, 1975. — 94 с.: ил.
  8. Гаврилов П. М. Сражается крепость: (Документальная повесть) / [Литературная запись А. И. Макаренко]: 2-е изд., испр. и доп. — Краснодар: Книжное издательство, 1980. — 142 с.

Літаратура правіць

  • Ханин Л. Герои Советского Союза — сыны Татарии. — Казань, 1969.
  • Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. — Том 1. — М.: Воениздат, 1987.
  • Звягинцев В. Трибунал для героев. — М., ОЛМА-ПРЕСС, 2005.
  • Улицы Бреста рассказывают… — Л. Илларионова, Ю. Рубашевский, Н. Свинтилова, Т. Стасюк под общ. ред. П. Н. Тишука — Брест, РИА «Вечерний Брест», 2007.

Спасылкі правіць