Пётр Захаравіч Калінін

Пётр Заха́равіч Калі́нін (25 студзеня 1902, хутар Альховікі Лескавіцкай воласці Віцебскага павета (сучасны Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 12 снежня 1966, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пётр Захаравіч Калінін
Пётр Захаравіч Калінін.jpg
Сцяг2-і Міністр хлебапрадуктаў БССР
1958 — красавік 1959
Кіраўнік урада Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Уладзімір Кудраеў
Пераемнік Мікалай Аўхімовіч
Сцяг Міністр дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР
1953 — 1957
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Сцяг2-і Міністр саўгасаў БССР
1951 — 1953
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Іван Крупеня
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
снежань 1948 — 1951
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Сцяг Першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КПБ
верасень 1944 — 13 снежня 1948
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Сяргей Прытыцкі
Сцяг Другі сакратар Цэнтральнага камітэта КПБ
май 1941 — 2 верасня 1944
Папярэднік Міхаіл Кулагін
Пераемнік Мікалай Кісялёў
Сцяг Першы сакратар Вілейскага абласнога камітэта КПБ
29 лістапада 1939 — кастрычнік 1940
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Іван Клімаў
Нараджэнне 12 (25) студзеня 1902
Смерць 12 снежня 1966(1966-12-12) (64 гады)
Партыя УКП(б) (1928)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Ваенная служба
Гады службы 19411944
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў партызан
Званне
Камандаваў Начальнік Беларускага штаба партызанскага руху
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Суворава I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937), Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б) (1941).

У 1924—1926 гадах у РСЧА.

З 1926 года на савецкай і партыйнай рабоце.

З 1939 года намеснік наркама земляробства БССР і 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. У час Вялікай Айчыннай вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту. З верасня (кастрычніка[2]) 1942 г. — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху.

З 1944 года 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, а з 1948 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1951 года П. З. Калінін займае пасаду міністра саўгасаў, з 1953 года міністра дарожнай і транспартнай гаспадаркі, з 1958 года міністрам хлебапрадуктаў БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1955, 1959—1963 гг.), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958), член ЦК КПБ (1940—1952, 1956—1960).

Аўтар кнігі Партизанская республика. — М.: Воениздат, 1964.

ПамяцьПравіць

У 1967 годзе Пастановай СМ БССР імя П. З. Калініна было прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Лескавічы (Шумілінскі раён) і Скідзельскаму цукроваму заводу (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат імя П. З. Калініна»). Згодна з гэтай жа пастановай на магіле П. З. Калініна ўстаноўлены помнік.

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. №48 (руск.)
  2. Партизанское движение в Белоруссии Архівавана 19 жніўня 2012. (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)

СпасылкіПравіць