Пётр Уладзіміравіч Карповіч

(Пасля перасылкі з Пётр Карповіч)

Пётр Уладзіміравіч Карповіч (3 кастрычніка 1874, Гомель13 красавіка 1917) – рэвалюцыянер.

Пётр Уладзіміравіч Карповіч
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1874(1874-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1917(1917-04-13) (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Закончыў Слуцкую гімназію, падчас вучобы пазнаёміўся з А. Абуховічам. Быў актыўным удзельнікам Гомельскай сацыял-дэмакратычнай групы. Паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, потым – у Тартускі, Берлінскі. Быў адлічаны за ўдзел у студэнцкім руху, распаўсюджанне марксісцкай літаратуры. У Берліне ён зблізіўся з эсэрамі. У 1901 годзе ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій студэнцтва смяротна параніў расійскага міністра асветы Мікалая Паўлавіча Багалепава. Карповіча прыгаварылі да 20 гадоў катаргі. Ён уцёк з Сібіры за мяжу і рыхтаваў забойства Мікалая ІІ, але справа правалілася. У 1917 годзе на параходзе з Англіі вяртаўся ў Расію. У Паўночным моры судна тарпедавала германская лодка. Пётр Карповіч загінуў. У памяць пра яго ў Гомелі названа вуліца.

Зноскі

Літаратура правіць