Пётр Пятровіч Качура

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Пётр Качура)

Пётр Качура (2 жніўня 1972, Орша) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2002).

Футбол
Пётр Качура
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Пётр Пятровіч Качура
Нарадзіўся 2 жніўня 1972(1972-08-02)[1] (52 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1989—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 4 (0)
1992—1993 Беларусь Дынама-93 (Мінск) 61 (28)
1994—1996 Беларусь Дынама (Мінск) 60 (52)
1996—2000 Англія Шэфілд Юнайтэд 95 (19)
2000 Кітай Чэнду 19 (5)
2001—2002 Беларусь Дынама (Мінск) 29 (16)
2002—2005 Расія Сокал (Саратаў) 82 (24)
2005 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—2002 Беларусь Беларусь 29 (5)
Трэнерская кар’ера
2006 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2006—2007 Беларусь Дынама (Мінск)
2010—2011 Беларусь Нёман (Гродна) трэнер
2012 Беларусь Дынама-2 (Мінск)
2013 Беларусь Дынама (Мінск) дубль
2013—2014 Беларусь Бяроза-2010 трэнер
2014 Таджыкістан Хайр (Вахдат)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2017 Беларусь Ліда
2020—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Кар’ера футбаліста

правіць

Клубная

правіць

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама», пазней гуляў за «Дынама-93». У 1994 годзе вярнуўся ў «Дынама» ў якасці асноўнага нападніка, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату 1993/94.

У ліпені 1996 года перайшоў у англійскі «Шэфілд Юнайтэд» за 650,000 фунтаў стэрлінгаў. Быў прызнаны найлепшым іграком «Шэфілд Юнайтэд» за 1997 год. Усяго за англійскі клуб правёў 95 матчаў, забіў 19 галоў.

Пакінуў Шэфілд у сакавіку 2000 года. Пасля гуляў у Кітаі і Расіі. Завяршыў кар’еру ў 2005 годзе ў складзе мінскага «Дынама».

Міжнародная

правіць

На працягу 1994—2002 гадоў выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера

правіць

Пасля завяршэння кар’еры іграка застаўся працаваць у «Дынама» ў якасці трэнера. У лістападзе 2006 года быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага клуба, але ўжо ў красавіку 2007 года, пасля правальнага кубкавага матча (паражэнне 0:3 ад «Нёмана») быў адстаўлены. Пазней працаваў у гродзенскім «Нёмане».

З 2012 года зноў працаваў у «Дынама» ў якасці галоўнага трэнера другой каманды[2]. У жніўні 2013 года быў адхілены ад кіравання дынамаўскім дублем[3] і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010».

У чэрвені 2014 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хайр» з Таджыкістана[4]. У 2015 годзе вярнуўся ў Беларусь, узначальваў юнацкую каманду мінскага «Дынама», а ў студзені 2016 года ўвайшоў у селекцыйны аддзел клуба[5], таксама ў першай палове 2016 года быў трэнерам у штабе Вука Рашавіча. У лістападзе 2016 года стала вядома, што Качура пакіне «Дынама»[6].

У студзені 2017 года стаў галоўным трэнерам «Ліды»[7]. Пад кіраўнітцвам Качуры лідскі клуб скончыў першую палову сезона 2017 на 13-м месцы ў табліцы з 16. У ліпені таго ж года пакінуў пасаду ў сувязі з працаўладкаваннем у іншым месцы[8].

У верасні 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ»[9]. У студзені 2022 года пакінуў клуб і перайшоў на працу з юнакамі ў акадэміі расійскага клуба «Сочы»[10].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[11].

Дасягненні

правіць

Ігравыя

правіць

Трэнерскія

правіць
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014

Зноскі