Пётр Антонавіч Крачэўскі

беларускі палітык
(Пасля перасылкі з Пётр Крачэўскі)

Пётр (Пётра) Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі) (7 жніўня 1879, в. Дубна[1], цяпер Гродзенская вобласць, Беларусь8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.

Пётр Антонавіч Крачэўскі
Piotr Krečeŭski. Пётр Крэчэўскі.jpg
3-і Старшыня Рады БНР
20 кастрычніка 1920 — 8 сакавіка 1928
Папярэднік Язэп Лёсік
Пераемнік Васіль Захарка
Старшыня Народнай Рады БНР
13 снежня 1919 — 20 кастрычніка 1920
Нараджэнне 7 жніўня 1879(1879-08-07)
Смерць 8 сакавіка 1928(1928-03-08) (48 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, паэт, публіцыст, перакладчык
Commons-logo.svg Пётр Антонавіч Крачэўскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы Дубна Гродзенскай губерні ў сям’і вясковага дзяка Антона Крачэўскага, які служыў у адным з праваслаўных прыходаў у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні[1]. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрынскага павета, вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. Пасля паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе. Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходскай школе ў мястэчку Ялоўка[2]. Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходскай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах[1]. З 1909 года і да вайны працуе ў Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспектара дробнага крэдыту[3].

З 1914 года на вайсковай службе, на пасадзе справавода аднаго з вайкова-ветэрынатрынх лазарэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года. На з’ездзе ўзначальваў мандатную камісію[2]. Па разгоне ўвайшоў у Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда, а пасля ў Раду БНР.

 
Дзеячы БНР, 1918 год. Пётр Крачэўскі стаіць другі справа
 
Сустрэча беларускага нацыянальнага актыву ў Празе 30 снежня 1924 г. на 40-я ўгодкі смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Злева направа: Пётра Крачэўскі, Ніна Крачэўская і Уладзімір Пракулевіч

З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату[4]. З ліпеня, у выніку распаду Беларускай сацыялістычнай грамады, адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У верасні 1918 года разам з Тодарам Вернікоўскім накіроўваўся ва Украіну з мэтай заключэння пагаднення аб тавараабмене, 27 верасня 1918 года па заканчэнне місіі вярнуліся ў Менск. З украінскім урадам была дасягнутая згода ў пытанні тавараабмену: узамен на ўкраінскія тавары БНР абавязвалася пастаўляць лесаматэрыялы, дровы і запалкі[4]. Нямецкая акупацыйная адміністрацыя дала дазвол на ажыццяўленне абмену[5]. У канцы 1918 года, пасля заключэння пагаднення паміж Літоўскай Тарыбай і Віленскай беларускай радай, Пётра Крачэўскі выконваў абавязкі камісара ў Гродзенскім павеце[5]. З 13 снежня 1919 года старшыня Народнай Рады БНР, а пасля адзінай Рады БНР.

З 1920 года на эміграцыі ў Літве (Коўна), Чэхаславакіі. На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. 26 верасня па 30 верасня 1921 года склікаў Усебеларускую канферэнцыю ў Празе, якая асудзіла Рыжскі мірны дагавор і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі. Асудзіў рашэнне Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне. Крачэўскі дамогся ад урада Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь». У Празе жыў па адрасе: Vinohrady, Erbenova ul. 1.

 
Магіла Пятра Крачэўскага на Ольшанскіх могілках

Памёр 8 сакавіка 1928 года ў Вінагродскай бальніцы Прагі[6]. Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе.

ТворчасцьПравіць

Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з рускай, чэшскай і ўкраінскай моў. Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ і артыкулаў.

ТворыПравіць

  • Die Volkswirtschaft // Weissruthenien. Berlin: Curtis, 1919. S. 52—68.
  • Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі / Пад рэд. П. А. Крэчэўскага. Кн. 1. Прага: Выд-ва імяні Ф. Скарыны, 1926. C. 7—16.
  • Беларусь у мінулам і сучаснам (нарыс географічнага, гістарычнага і эканамічнага доследу) // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 31—77.
  • Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 99—116.
  • Мандаты Б. Н. Р. // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 121—139.
  • Historija bielaruskaj knihi // Congrès International des Bibliothécaires et des amis du livre. Prague, 1926. P. 283—294.
  • Рагнеда: Гіст. драма Х ст. у 4 актах з пралогам // Спадчына. 1993. № 3. С.16—30
  • Даклад на Усеславянскім кангрэсе 1924 у Празе [машынапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 17, арк. 37—40].
  • Вильна и белоруссы [рукапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 18, арк. 32—37].
  • Общее понятие об истории; происхождение славян; прародина славян; богатства славянской прародины; переселение славян; христианство восточных славян; татары [фрагменты машынапісу, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 19, арк. 28—72].[7]
  • Кожны раз на гэтым самым мийсцы [машынапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 8, арк. 4—5].[8]
  • Vzájemné styky Bělorusko-Litevskeho knížectvu z Czechy před 500sty lat [рукапіс, ДА РФ. Ф. Р5875, воп. 1, сп. 19, арк. 73—90].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 90 гадоў з дня смерці Пётры Крэчаўскага. racyja.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 12 лістапада 2019.
  2. 2,0 2,1 Мазец В., 2014, с. 363
  3. Мазец В., 2014, с. 364
  4. 4,0 4,1 Мазец В., 2014, с. 371
  5. 5,0 5,1 Мазец В., 2014, с. 372
  6. Мазец В., 2014, с. 380
  7. У тэксце ёсць праўкі рукой В. Захаркі. Пазначана прозвішча Крэчэўскага і дата: 13.06.1925 Прага
  8. Пазначана прозвішча Крэчэўскага і дата: 17.12.1925

ЛітаратураПравіць

  • Мазец В. Крачэўскі (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 256
  • Мазец В. Адраджэнец-рамантык (да 135-годзьдзя з дня нараджэньня Пётры Крэчэўскага) // Запісы = Zapisy / Натальля Гардзіенка (гал. рэд.). — Нью-Ёрк — Менск: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 2014. — Т. 37. — С. 363—383.

СпасылкіПравіць