Пётр Лаўравіч Лаўроў

Пётр Лаўравіч Лаўроў (руск.: Пётр Ла́врович Лавро́в; псеўданімы Міртаў, Арнольдзі і інш.; 2 [14] чэрвеня 1823, Мелехава, Пскоўская губерня — 25 студзеня [6 лютага] 1900, Парыж, Францыя) — рускі сацыёлаг, філосаф, публіцыст і рэвалюцыянер, гісторык. Адзін з ідэолагаў народніцтва.

Пётр Лаўравіч Лаўроў
Род дзейнасці філосаф, гісторык, сацыёлаг, антраполаг, матэматык, журналіст, ваенны, камунар, публіцыст, рэвалюцыянер, афіцэр
Дата нараджэння 2 (14) чэрвеня 1823[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1900(1900-02-06)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

У 1842 годзе скончыў артылерыйскае вучылішча ў Пецярбургу; у 1844-66 гадах выкладаў матэматыку ў ваенных навучальных установах Пецярбурга. У 1858 годзе атрымаў званне палкоўніка. З 1852 года публікаваў артыкулы па пытаннях ваеннай тэхнікі, прыродазнаўства; з 1857 года пачаў публіцыстычную дзейнасць (антыўрадавыя вершы Лаўрова друкаваліся ў герцэнскім «Звоне»). З канца 50-х гг. выступаў з артыкуламі па педагогіцы, філасофіі, гісторыі фізіка-матэматычных навук. У 1861 годзе выступіў з прамовай на студэнцкай сходцы ва ўніверсітэце, падпісаў публічныя пратэсты супраць арышту М. Л. Міхайлава, супраць рэакцыйнага праекта ўніверсітэцкага статута, ганення студэнтаў у друку. У 1862 годзе зблізіўся з М. Г. Чарнышэўскім, уступіў у таемнае рэвалюцыйнае таварыства «Зямля і воля». У 1863-66 гадах быў негалосным рэдактарам «Замежнага весніка». Пасля стрэлу Д. У. Каракозава ў цара ў 1866 годзе арыштаваны, адданы ваеннаму суду і ў 1867 сасланы ў Валагодскую губерню. Тут Лаўроў напісаў працу «Гістарычныя лісты». у лютым 1870 пры садзейнічанні Г. А. Лапаціна ўцёк з высылкі і ў сакавіку прыбыў у Парыж. Увосень 1870 года па рэкамендацыі аднаго з дзеячаў французскага рабочага руху, Л. Варлена, уступіў у 1-ы Інтэрнацыянал, удзельнічаў у Парыжскай Камуне 1871. Па даручэнні Камуны ў траўні 1871 года выехаў у Лондан, дзе зблізіўся з К. Марксам і Ф. Энгельсам. У 1873-76 гадах рэдактар часопіса і газеты «Наперад!» (Цюрых, Лондан), якія сталі органамі не толькі рускага рэвалюцыйнага, але і трыбунай міжнароднага працоўнага і сацыялістычнага руху. У 1877 годзе Лаўроў з Лондана пераехаў у Парыж. Арганізаваў (1878) руска-польскі рэвалюцыйны гурток, усталяваў сувязь з варшаўскім сацыялістычным падполлем, з арганізацыямі «Чорны перадзел» і «Народная воля» і прыняў на сябе прадстаўніцтва апошняй за мяжой. Лаўроў — адзін з ініцыятараў сходаў (канец 1880 — пачатак 1881) розных фракцый рускай рэвалюцыйнай эміграцыі для абмеркавання пытанняў тэорыі сацыялізму і «практычных дзеянняў рускіх сацыялістаў у Расіі», адзін з арганізатараў народавольскай «Рускай сацыяльна-рэвалюцыйнай бібліятэкі» (1880-82), замежнага Чырвонага Крыжа «Народнай волі» (1882), рэдактар (разам з Л. А. Ціхаміравым) «Весніка Народнай волі» (1883-86), удзельнік стварэння «Сацыялістычнай бібліятэкі» Цюрыхскага літаратурнага сацыялістычнага фонду (1889), «Групы старых нарадавольцаў».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1