Пётр Лелюш
(пам. 1452) ваявода троцкі
Пётр Лелюш (згадв. 1433—1448) — літоўскі баярын, ваявода троцкі (1433—1440). Разам з віленскім ваяводам Янам Даўгірдам браў удзел у змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у выніку якой апошні быў забіты. Пры новым вялікім князі Казіміры Ягелончыку адразу згубіў ваяводскі ўрад.
Пётр Лелюш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрушка Давойнавіч[d] | ||||||
Пераемнік | Алехна Судзімонтавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яўнут Валімонтавіч | ||||||
Пераемнік | Ян Гаштольд | ||||||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
Смерць | 1452 |
Да акту Гарадзенскай уніі (1434) Лелюш прывесіў сваю пячатку з надпісам «† sigillum lelusszowa» і гербам «Даліва». Імаверна, ён быў родзічам Начкі Гінвілавіча, які прыняў гэты герб на Гарадзельскай уніі.
Невядома, ці можна ідэнтыфікаваць яго з Лялюшам Гірстаўтавічам, які згадваецца на мяжы 14-15 ст., роўна як і з Лялюшыям, намеснікам гарадзенскім у 1444—1452.
Зноскі
Літаратура
правіць- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927, T. 8.