Пётр Лук’янавіч Бабак

Пётр Лук’янавіч Бабак (8 красавіка 1926, в. Беразнякі, Калінкавіцкі раён29 мая 2004) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].

Пётр Лук’янавіч Бабак
Дата нараджэння 8 красавіка 1926(1926-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 2004(2004-05-29) (78 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў медаль «За баявыя заслугі»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Заслужаны будаўнік БССР (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1951 года трактарыст, з 1956 года машыніст экскаватара ў Сенненскім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, з 1975 года ў перасоўнай механізаванай калоне № 33 трэста «Віцебскводбуд». Званне Героя прысвоена за паспяховае выкананне заданняў 8-й пяцігодкі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Бабак Пётр Лукьянович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 35. — 737 с. — 50 000 экз.

СпасылкіПравіць