Пётр Тамашавіч Мірановіч

(Пасля перасылкі з Пётр Мірановіч)

Пётр (Пётра) Тамашавіч Мірано́віч (21 верасня 1902, в. Стрэмкі Піедруйская воласць Краслаўскі павет, Латвія — 20 снежня 1990, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі мастак.

Пётр Тамашавіч Мірановіч
Дата нараджэння 21 верасня 1902(1902-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1990(1990-12-20)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Яніс Куга[d] і Гедэрт Эліяс[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Дзвінская ініцыятыўная група па падрыхтоўцы Беларускіх вечароў у 1922. Злева направа: Пётра Мірановіч, Кастусь Александровіч, Язэп Камаржынскі, Алесь Махноўскі

У 1922 годзе скончыў Краслаўскую латышскую асноўную школу, у 1926 годзе Дзвінскую дзяржаўную беларускую гімназію. У 1926 годзе паступіў у Латвійскую акадэмію мастацтваў. З 1928 па 1933 гады навучаўся ў майстэрні дэкаратыўнага жывапісу ў прафесара Яніса Кугі, а з 1933 года да 1937 года — у майстэрні фігуральнага жывапісу ў прафесара Гедэрта Эліяса. У 1937 годзе скончыў акадэмію, дыпломнай працай была карціна «У сялянскай хаце».

Пасля сканчэння акадэміі жыццё мастака было звязана з педагагічнай дзейнасцю, ён працаваў настаўнікам малявання, а пазней інспектарам беларускіх школ, з’яўляўся сябрам Таварыства беларускіх настаўнікаў Латвіі.

Са жніўня 1941 года намеснік Беларускага камітэта (у сакавіку 1942 года пераназваны ў «аб’яднанне»), які заснаваў у Рызе Канстанцін Езавітаў[2].

У 1944—1945 гадах Мірановіч вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у Аўстрыі. З 1950 года разам з сям’ёй жыў у Брукліне, (Нью-Ёрк, ЗША).

Памёр 20 снежня 1990 года ў Брукліне. Пахаваны на могілках Рэсурэкшн[en] на Статэн-Айлендзе[3].

Творчасць мастака ў ранні перыяд была прысвечана пейзажам Латгаліі, рацэ Даўгаве, а таксама тэматыцы вясковага жыцця латгальскіх беларусаў, партрэтам беларускай інтэлігенцыі. Пётрам Мірановічам быў намаляваны абраз Божай Маці для алтара Піедруйскага касцёла. На 4-ай мастацкай выставе Фонда культуры Латвіі ў 1937 яго карціны «Латгалачка», «Вяртанне дамоў», «Вандраванне», «Адліга» і «Рака Айвіекстэ» экспанаваліся разам з працамі вядомых латышскіх мастакоў Я. Кугі, Г. Эліяса, В. Пурвіта, Я. Тылберга і інш. Паўстала і цэльная партрэтная галерэя створаных ім вобразаў — Ф. Скарына, Сапега, К. Каліноўскі, Я. Купала, якая пазней была падоўжана выявамі выдатных асоб нашага часу: Н. Арсеннева, Салавей, У. Сядура, С. Сахараў.

У амерыканскі перыяд жыцця Мірановічам было напісана шмат партрэтаў беларускіх эмігрантаў, пейзажаў Латгаліі, намаляваных па накідах і фатаздымках, прывезеных мастаком, а таксама карціна «Беларускія эмігранты», якая экспанавалася на розных амерыканскіх выставах і атрымала вялікую папулярнасць. Да апошніх дзён свайго жыцця мастак удзельнічаў у шматлікіх мастацкіх выставах, чытаў лекцыі, пісаў артыкулы пра беларускую культуру і асвету, афармляў розныя выстаўкі. У 1964 у Нью-Ёрку адбылася яго персанальная мастацкая выстаўка, якую арганізаваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва[4]. На гэтай выставе экспанаваліся 63 працы мастака.

У 1952 годзе Уладзімір Сядура так пісаў пра карціны Мірановіча ў «Запісах»[3]:

  Яны абуджаюць у кажным з нас салодкія ўспаміны. Стоячы гіерад імі, мы нібы зноў пераносімся на родныя гіалі і сенажаці, лясы і азёры. Мы бачым зноў, як жывуць і працуюць нашыя людзі, якія засяляюць нашыя вёскі і мястэчкі і псрахоў-ваюць нашыя нацыянальныя асаблівасці.  

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць