Пётр Міхайлавіч Брэнч
Пётр Міха́йлавіч Брэнч (11 чэрвеня 1908, Віцебск, Расійская імперыя — 10 жніўня 1990) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр мясцовай прамысловасці БССР (1951—1953).
Пётр Міхайлавіч Брэнч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў | ||||||
Папярэднік | Якаў Каган | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 чэрвеня 1908 |
||||||
Смерць | 10 жніўня 1990 (82 гады) | ||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьУ 1927 годзе скончыў Віцебскую прафесійна-тэхнічную школу металістаў імя Калініна, у 1927—1928 слухач Аршанскага рабочага факультэта.
Працоўную дзейнасць пачаў на авіяцыйных заводах Масквы і Куйбышава.
З верасня 1944 па 1947 гады — інструктар Прамысловага аддзела ЦК КП(б) Беларусі, з 1947 па люты 1949 сакратар Мінскага абласнога камітэта КП(б)Б, 19 лютага 1949 года быў абраны сакратаром ЦК КП(б)Б. У 1950 — 1951 гадах намеснік, з 1951 і да скасавання Міністэрства ў 1953 годзе — міністр мясцовай прамысловасці БССР. Пасля працаваў на пасадзе 1-га намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР. У 1955 годзе быў абраны сакратаром Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі. Са студзеня 1963 і да 1965 працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення станкабудавання і агульнага машынабудавання Беларускага СНГ і начальнікам Тэхнічнага ўпраўлення Беларускага СНГ.