Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі

Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі (28 чэрвеня 1819, Равуча, цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 13 лістапада 1900) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1870), генерал ад інфантэрыі (1887).

Пётр Міхайлавіч Хамянтоўскі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1819(1819-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1900(1900-11-13) (81 год)
Месца пахавання
Бацька Міхаіл Якаўлевіч Хамянтоўскі[d]
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал ад інфантэрыі, генерал-маёр і генерал-лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Уладзіміра ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Яго дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку Халяпінка Талачынскага раёна. Бацька — генерал-маёр М. Я. Хамянтоўскі, дзядзька — генерал-маёр Ф. Я. Хамянтоўскі.

Пасля заканчэння Пажаскага корпуса ў Пецярбургу ў 1837 годзе праходзіў службу ў лейб-гвардзейскім Ізмайлаўскім палку.

Пасля ўдзелу ў Севастопальскай кампаніі ў званні маёра служыў у інтэнданцкім кіраванні (Польша).

У 1862 годзе асабістым указам Аляксандра II быў прызначаны начальнікам інтэнданцкага кіравання Варшаўскай ваеннай акругі. Генерал пяхотных войскаў (1863).

У 1870 годзе стаў генерал-лейтэнантам і быў пераведзены на службу ў Ваеннае міністэрства ў Пецярбургу.

У апошнія гады жыцця служыў дырэктарам канцылярыі Марскога міністэрства, меў грамадзянскі чын ІІІ класа — тайны саветнік. Выконваў абавязкі чыноўніка вышэйшага рангу. З 1879 года лічыўся ў Запасных войсках. У 1887 годзе ўзведзены ў генералы ад інфантэрыі.

Памёр 13 лістапада 1900 года і пахаваны ў маёнтку Халяпінка на радавых могілках[1].

Узнагароды правіць

  • Кавалер ордэна «Знак Отличия» (за гераічную абарону Севастопаля)
  • ордэн Белага арла (1857)
  • ордэн Залатой табакеркі з вензелем Яго Імператарскай Вялікасці (1878)
  • ордэн святога Аляксандра Неўскага (1879)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бирюков, В. Такого рода делами и поступками можно многое сделать и изменить / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2018. — 20 студз. — С. 3.
  • Корнилович, Э. Генералы из Халяпинки / Э. Корнилович // Наша Талачыншчына. — 2002. −14 жн. — С. 2 ; 21 жн. — С. 2.
  • Корнилович, Э. Друцкие генералы / Э. Корнилович // Беларуская думка. — 2003. — № 8. — С. 130—136.
  • Толочинские знаменитости // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 52-56.