Пётр Павел Сапега

Пётр Павел Сапега (польск.: Piotr Paweł Sapieha; 28 студзеня 1701, Дрэздэн — 23 студзеня 1771, Жыліна) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Стольнік вялікі літоўскі (17321744), ваявода смаленскі1744).

Пётр Павел Сапега
Пётр Павел Сапега. Невядомы мастак, 1744
Пётр Павел Сапега. Невядомы мастак, 1744
Ліс
Ліс
ваявода смаленскі
1744 — 1771
Нараджэнне 25 студзеня 1701(1701-01-25)
Смерць 24 студзеня 1771(1771-01-24) (69 гадоў)
Род Сапегі
Бацька Ян Казімір Сапега
Маці Людвіка Марыя з Апалінскіх[d]
Жонка 1) Соф'я Скаўронская, 2) Яна Сулкоўская
Дзеці Ян Юзаф
Дзейнасць камергер
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла

Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Здзітавам, маёнткамі ў Польшчы, быў старостам здзітаўскім1730).

БіяграфіяПравіць

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Казіміра і Людвікі з Апалінскіх.

У 1726 з дапамогай расійскай імператрыцы Кацярыны I заручыўся з дачкой Аляксандра Меншыкава Марыяй, зрабіўся царскім камергерам; пазней ажаніўся з пляменніцай імператрыцы Соф’яй Скаўронскай (з былых прыгонных Сапегаў у Беларусі).

У 1728 выехаў у Рэч Паспалітую, дзе зрабіўся адным з найбагацейшых магнатаў. Падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага ад абрання каралём і вялікім князем да самай абдыкацыі (1736). Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 выехаў у Славакію, дзе знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфедэрацыі, там і памёр.

ЛітаратураПравіць