Пётр Паўлавіч Бабей

Пётр Паўлавіч Бабей (нар. 15 лютага 1945, в. Ёдчыкі, Косаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі спартсмен, заслужаны трэнер Беларусі.

Пётр Паўлавіч Бабей
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 15 лютага 1945(1945-02-15) (79 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Біаграфія правіць

У 1959 годзе скончыў сем класаў Квасевіцкай сярэдняй школы і паступіў у Брэсцкае будаўнічае вучылішча № 6. У час вучобы ў вучылішчы захапіўся спортам, пачаў займацца ў секцыі вольнай барацьбы.

Пасля заканчэння вучылішча атрымаў накіраванне ў Гомельскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне працаваць маляром-мантажнікам. У Гомелі займаўся вольнай барацьбой пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР С. В. Рэйгельскага.

У 1965 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію. Пасля дэмабілізацыі завочна скончыў факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрыманне адукацыі сумяшчаў з працай у будаўніча-мантажным упраўленні і трэніроўкамі.

У 1968 годзе атрымаў званне майстра спорту СССР, стаў працаваць трэнерам па вольнай барацьбе ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 5.

У 1986 годзе быў прызначаны на пасаду дырэктара ДЮСШ № 5 Гомельскага вагонарамонтнага завода (цяпер — Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 5).

За сваю педагагічную дзейнасць ён падрыхтаваў дваццаць пераможцаў шматлікіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтваў. З брыгадай трэнераў прымаў удзел у падрыхтоўцы пераможцаў першынстваў СССР: Мікалая Савіна і Аляксандра Гузава. У 1995 годзе М. Савін стаў пераможцам маладзёжнага першынства свету ў Іране, у 2000 годзе прымаў удзел у ХХVІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Сіднэі.

Таксама значных поспехаў у спорце дасягнулі іншыя вучні: член нацыянальнай зборнай каманды Республікі Беларусь Марыя Мамашук, якая стала сярэбраным прызёрам маладзёжнага першынства Еўропы, бронзавым прызёрам Сусветнай летняй Універсіяды-2013; Дзмітрый Курзаў стаў двухразовым прызёрам спартакіяды Рэспублікі Беларусь (2011), пераможцам VІ Усеўкраінскага адкрытага турніру па вольнай барацьбе (2012).

Узнагароды правіць

У 1990 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны трэнер БССР». У 1999 годзе быў узнагароджаны знакам «Ганароваму чыгуначніку» за шматгадовую плённую працу ў спартыўным таварыстве «Лакаматыў».

Літаратура правіць

  • Борьба вольная // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 89-90.
  • Фізкультура і спорт / Г. І. Пасохіна // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. С. 564—569.
  • Вершинин, С. Гость редакции — спортсменка Мария Мамошук / Сергей Вершинин // Гомельские ведомости. 2013. 18 октября.
  • Вершинин, С. Золото гомельчанки на турнире по вольной борьбе : [о Марии Мамошук] / Сергей Вершинин // Гомельские ведомости. 2013. 18 декабря.