Пётр Пятровіч Ялфімаў
Пётр Ялфімаў (нар. 15 лютага 1980, Магілёў, БССР, СССР) — беларускі спявак.
Пётр Ялфімаў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Пётр Пятровіч Елфімаў |
Дата нараджэння | 15 лютага 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | Магілёў, БССР, СССР |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | гітара, клавішныя музычныя інструменты[d], кахон[d] і вакал |
Жанр | рок-музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
www.petrelfimov.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПётр Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 года ў Магілёве, у сям’і музыкантаў. З 6 гадоў Пётр пайшоў у школу з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спецыяльнасць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі «Дубль „У“», у складзе якой стаў лаўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спецыяльнасці «акадэмічны спеў».
Працаваў у «Песнярах», потым у складзе групы «Эгаіст», цяпер працуе сола. Выступаў на «Славянскім базары» з песняй Чэслава Немана «Dziwny jest ten świat».
З 1999 года Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.
19 студзеня 2009 года Пётр выйграў адборачны тур Беларусі (Еўрафест) на Еўрабачанні-2009. У фінале Ялфімаў набраў 11 475 галасоў, а другое месца заняла спявачка Гюнэш з песняй «Fantastic Girl» набраўшы 7 949 галасоў.
Пётр Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 мая 2009 года. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краін. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.[1]
Дыскаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ Елфімаў: Мне вельмі шмат што ёсць расказаць прэзідэнту Архівавана 20 мая 2009. // Наша Ніва, 15 мая 2009г.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Артыкул на «Тузіне гітоў»(недаступная спасылка)