Пётр Фаміч Ракіцкі

вучоны, генетык
(Пасля перасылкі з Пётр Ракіцкі)

Пётр Фаміч Ракіцкі (15 жніўня 1903, вёска Кустоўніца, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 21 кастрычніка 1977) — беларускі генетык. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1967), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1940). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).

Пётр Фаміч Ракіцкі
Дата нараджэння 15 жніўня 1903(1903-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 кастрычніка 1977(1977-10-21) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, генетык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Дзяржаўная прэмія БССР — 1974

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1927). З 1930 года старшы навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута жывёлагадоўлі, адначасова з 1932 года дацэнт кафедры генетыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1938—1948 гг. загадчык кафедры, дэкан факультэта, намеснік дырэктара Маскоўскага пушна-футравага інстытута. З 1949 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела заалогіі жывёлагадоўлі Комі філіяла АН СССР, у 1957—1960 гадах загадчык сектара біялогіі Усесаюзнага інстытута навуковай інфармацыі. У 1960—1969 гадах загадчык кафедры заалогіі пазваночных жывёл Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з 1965 года загадчык лабараторыі тэарэтычнай генетыкі Інстытута генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1966—1977 гадах прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне генетыкі і матэматычнай біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб поле дзеяння гена. Праводзіў даследаванні па радыяцыйнай генетыцы. Даследаваў уплыў тэмпературнага фактару і рэнтгенаўскіх прамянёў на спадчынныя ўласцівасці жывых арганізмаў. Вывучаў узаемадзеянне паміж спадчыннасцю і адборам. Распрацаваў шэраг пытанняў па колькасных прыкметах і генетычным асновам селекцыі жывёл. Работы прысвечаны таксама пытаннях гісторыі і філасофіі біялогіі. 

Дзяржаўная прэмія БССР 1974 за цыкл работ «Распрацоўка пытанняў статыстычнай генетыкі і ўкараненне матэматыка-статыстычных метадаў у біялогію», апублікаваных у 1964—1974 гг.

Асноўныя працы правіць

  • Поле действия гена // Журнал экспериментальной биологии. 1929. Т.5, № 3-4.
  • Практическое пособие по генетике. М., 1934.
  • Основы вариационной статистики для биологов. Мн.: Изд-во Белгосуниверситета, 1961.
  • Биологическая статистика. 3 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1973.
  • Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1978.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць