Пётр Рудаміна-Дусяцкі (кашталян смаленскі)

(пам. 1649) кашталян дорпацкі і смаленскі

Пётр Рудаміна-Дусяцкі (? — 1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (16391643) і смаленскі1643).

Пётр Рудаміна-Дусяцкі
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
17-ы Кашталян смаленскі
30 снежня 1643 — 1649
Папярэднік Юрый Храптовіч
Пераемнік Яўстах Кірдзей
Кашталян дорпацкі
1639 — 30 снежня 1643
Папярэднік Томаш Грахоўскі
Пераемнік Генрык Дэнгаф
Смерць не пазней за 22 мая 1649
Род Рудаміны-Дусяцкія
Бацька Ян Рудаміна-Дусяцкі
Маці Феліцыя з Талочкаў[d]
Жонка Марына з Абрамовічаў[d][1]
Дзеці Ян Мікалай Рудаміна-Дусяцкі
Член у
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Паходзіў з роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын браслаўскага войскага Яна Рудаміны-Дусяцкага. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, з Расіяй 1609—1618 і 1632—1634.

Браслаўскі падстолі ў 16201621, войскі ў 16211624, харунжы ў 16241639, кашталян дорпацкі ў 16391643 і смаленскі з 1643; староста ўсвяцкі ў 16231640; пасол на соймы 1631, 1632, 1635, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619, 1626.

Меў сына Яна Мікалая.

Зноскі

Літаратура

правіць