Пётр Сафронавіч Рудзік

Пётр Сафронавіч Рудзік (29 чэрвеня 1913, Харкаў — 18 кастрычніка 2005) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1970).

Пётр Сафронавіч Рудзік
Дата нараджэння 29 чэрвеня (12 ліпеня) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 2005(2005-10-18) (92 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1941 годзе Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 працаваў у БелНДІдзіпрасельбуд, у 19461978 гадах галоўны архітэктар праектаў[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года[1].

Творачасць правіць

Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў для сельскіх населеных месцаў. Найбольш значныя работы: забудова цэнтральных сядзіб калгасаў «Прагрэс» і «Гвардыя» Гродзенскага, імя Калініна Магілёўскага, імя Леніна Брэсцкага раёнаў[2] і інш., саўгасаў «Леніна» Горацкага, «Волма» Мінскага[1], забудова пасёлка эксперыментальна-паказальнага будаўніцтва ў саўгасе «Камуніст» Ельскага раёнаў (19701983; у сааўтарстве з В. Н. Емяльянавым), клуб і жылая забудова пас. Крупіца ў калгасе «Новы быт» Мінскага раёна (19551965), клубы ў Смілавічах, Рудзенску, Радашковічах, Лагойску, Петрыкаве (19531957), жылыя дамы ў эксперыментальна-паказальных пасёлках, цэнтральных сядзібах калгасаў «Чырвоная змена», «Прагрэс», саўгаса імя М. І. Калініна (19601967)[3] і інш. Аўтар шэрага тыпавых праектаў 1—2-павярховых (2- і 4-кватэрных) жылых дамоў, клубаў на 200—400 месцаў, дзіцячых дашкольных устаноў, адміністарцыйных, гандлёвых і грамадскіх будынкаў[1].

Памёр у 2005 годзе[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1945), залаты, трыма сярэбранымі і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР[3].

Бібліяграфія правіць

  • Альбом проектов застройки и благоустройства усадьбы колхозника Белорусской ССР [Изоматериал] / Управление по делам сельского и колхозного строительства при Совете Министров БССР, Белорусский государственный институт проектирования сельского строительства «Белсельпроект»; [разработали: И. Е. Бачилов и др.], 1949
  • Жилые дома для сельского строительства в Белорусской ССР : к ІІІ Всесоюзному съезду колхозников : каталог / Госстрой БССР, Государственный проектный институт «Белгипросельстрой»; [редактор П. С. Рудик], 1969

Зноскі

  1. а б в г Рудзік Пётр Сафронавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 602. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б Рудик Петр Сафронович (1913) (руск.)
  3. а б Рудик Петр Сафронович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць