Пётр Сяргеевіч Жукаў

Пётр Сяргеевіч Жукаў (19211967) — маёр Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Пётр Сяргеевіч Жукаў
Дата нараджэння 22 студзеня 1921(1921-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1967(1967-12-22) (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401953
Званне
Маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

БіяграфіяПравіць

Пётр Жукаў нарадзіўся 22 студзеня 1921 года ў вёсцы Мікулічы (цяпер — Брагінскі раён Гомельскай вобласці). Скончыў дзевяць класаў школы. У 1940 годзе Жукаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Кіеўскае пяхотнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года гвардыі маёр Пётр Жукаў камандаваў баталёнам 164-га стралковага палка 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай СССР[1].

25 чэрвеня 1944 года батальён Жукава прарваў нямецкую абарону ў раёне вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна і заняў другую лінію абароны ворага, адрэзаўшы яму шляхі адыхода. 26 чэрвеня батальён вызваліў вёску Любань, а потым, пераправіўшыся праз Пціч захапіў плацдарм на яе заходнім беразе[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года гвардыі маёр Пётр Жукаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны Жукаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1953 годзе ён быў звольннены ў запас, жыў у Мазыры і працаваў інструктарам Палескага абласнога камітэта ДТСААФ, потым знаходзіўся на гаспадарчай працы. Памер 22 снежня 1967 года, пахаваны ў роднай вёсцы[1].

УзнагародыПравіць

ПамяцьПравіць

У гонар П. С. Жукава названыя вуліца ў Брагіне і сярэдняя школа ў Мікулічах[1].

Зноскі

  1. а б в г д Жуков Пётр Сергеевич (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2013.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Пётр Сяргеевіч Жукаў на сайце «Героі краіны»