Пётр Тадэвуш Багамолец
Пётр Тадэвуш Багамолец (польск.: Piotr Tadeusz Bohomolec; паміж 1727 і 1729 — пасля 1792) — ураднік і дзяржаўны службовец.
Пётр Тадэвуш Багамолец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Piotr Tadeusz Bohomolec | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | не раней за 1727 і не пазней за 1729 | ||||||
Смерць | не раней за 1792 | ||||||
Род | Багамольцы[d] | ||||||
Бацька | Павел Юзаф Багамолец[d] | ||||||
Жонка | Элеанора з Вышынскіх[d] | ||||||
Дзеці | Рамуальд Багамолец, Ганна з Багамольцаў[d] і Тэрэза з Багамольцаў[d] | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Багамольцаў герба «Багорыя». Малодшы брат Францішка Багамольца.
Стольнік віцебскі, дэпутат і скарбнік Галоўнага Літоўскага Трыбунала і дэпутат сойма Рэчы Паспалітай ад Віцебскага ваяводства.
У 1768 годзе быў выбраны камісарам для падпісання трактата з Расійскай імперыяй аб ўсталяванні граніц.
У дэпешы пасла Расіі ў Рэчы Паспалітай, князя Мікалая Паніна, Пётр-Тадэвуш Багамолец характарызаваўся як «благі» — гэта значыць той, хто зацята супрацівіўся расійскаму ўмяшанню ў справы Рэчы Паспалітай. Аднак ужо пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай прынёс прысягу на вернасць расійскай імператрыцы Кацярыне II і паступіў на службу ў дзяржаўны апарат Расійскай імперыі.
З 1783 года ўзначальваў у Віцебску палату грамадзянскага суда. Даслужыўся да сапраўднага стацкага саветніка.
У 1792 годзе, за год да другога падзелу Рэчы Паспалітай, падаў прашэнне пра прызнанне за родам Багамольцаў расійскай дваранскай годнасці. Прашэнне было разгледжана на дэпутацкім сходзе Полацкага намесніцтва 22 кастрычніка 1792 года і здаволена. Дваранства было таксама прызнана за яго дзецьмі, за братамі Паўлам Юзафам і Яўхімам, а таксама іх нашчадкамі. У справе пра прызнанне дваранства захоўваецца першы вядомы на сёння роспіс роду Багамольцаў.
Быў адным з найбагацейшых людзей на Віцебшчыне. Пасля смерці Пятра Тадэвуша Багамольца яго ўдава, Элеанора з Вышынскіх, атрымала ў спадчыну буйныя зямельныя ўладанні ў Невельскім павеце з 2 тысячамі душ прыгонных.
Узнагароды
правіцьЗа службу Пётр-Тадэвуш Багамолец быў узнагароджаны ордэнам Св. Уладзіміра 3-й ступені і польскім ордэнам Св. Станіслава.
Сям’я
правіцьБыў у шлюбе з Элеанорай з Вышынскіх.
Яго сыны, Станіслаў, Павел, Рамуальд і Міхал, пачыналі сваю кар’еру ў царскай арміі. Падчас войны Расіі з Напалеонам Рамуальд Багамолец быў гарадскім галавой Віцебска (1812).
Літаратура
правіць- АВПРИ. Ф. 79. Оп. 6. Д. 912. Л 59.
- «Акты, издаваемые Виленской комиссиею для разбора древних актов». Т. XXXV. — Вильна, 1910. — С. 298—306.
- ИЮМ, вып. 18. — Витебск, 1888. — С. 456—459; вып. 21. — Витебск, 1891. — С. 355—358.
- Boniecki A. Herbarz polski. — T. I. — Warsz., 1899. — S. 360.
- Niesiecki K. Herbarz Polski. — Lipsk, 1839. — T. II. — S. 207.
- Анищенко Я. К. Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім. — Мн., 2008. — С. 47.