Пётр Тышкевіч (ваявода менскі)
Пётр Тышкевіч (? — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Пётр Тышкевіч Piotr Tyszkiewicz | ||
![]() | ||
![]() Герб «Ляліва» | ||
| ||
---|---|---|
6 верасня 1618 — 1631 | ||
Папярэднік | Мікалай Крыштаф Сапега | |
Пераемнік | Бальтазар Стравінскі | |
| ||
28 ліпеня 1611 — 6 верасня 1618 | ||
Папярэднік | Шчасны Галоўчынскі | |
Пераемнік | Аляксандр Слушка | |
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | |
Нараджэнне | 30 лістапада 1571 | |
Смерць | 1631 | |
Род | Тышкевічы | |
Бацька | Юрый Тышкевіч | |
Маці | Тэадора Валовіч | |
Жонка | Рэгіна з Галоўчынскіх[d] | |
Дзеці | Казімір, Барбара, Марыяна, Соф'я, Крысціна, Кацярына |
28 ліпеня 1611 года прызначаны кашталянам менскім, а 6 верасня 1618 — менскім ваяводам.
Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.
Сям'яПравіць
Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.
Ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінуў дзяцей:
- Казіміра (памёр у 1652), вялікага літоўскага падчашага;
- Барбару, жонку Дынавея;
- Марыяну, жонку смаленскага ваяводы Адама Мацея Саковіча;
- Соф'ю, жонку спачатку Аляксандра Калэнцкага, а потым князя Фёдара Друцкага-Горскага;
- Крысціну, жонку спачатку менскага стольніка Яна Жыжэмскага, а потым Гурскага;
- Кацярыну, жонку вялікага літоўскага маршалка Крыштафа Завішы.
Пасля смерці Пятра Тышкевіча яго жонка выйшла паўторна за віцебскага ваяводу Крыштафа Кішку.