Пётр Тышкевіч (ваявода менскі)

Пётр Тышкевіч (? — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Пётр Тышкевіч
Piotr Tyszkiewicz
Piotar Tyškievič. Пётар Тышкевіч (1794).jpg
POL COA Leliwa II.svg
Герб «Ляліва»
8-ы Ваявода менскі
6 верасня 1618 — 1631
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Бальтазар Стравінскі
10-ы Кашталян менскі
28 ліпеня 1611 — 6 верасня 1618
Папярэднік Шчасны Галоўчынскі
Пераемнік Аляксандр Слушка
 
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне 30 лістапада 1571
Смерць 1631(1631)
Род Тышкевічы
Бацька Юрый Тышкевіч
Маці Тэадора Валовіч
Жонка Рэгіна Галоўчынская[d]
Дзеці Казімір, Барбара, Марыяна, Соф'я, Крысціна, Кацярына

28 ліпеня 1611 года прызначаны кашталянам менскім, а 6 верасня 1618 — менскім ваяводам.

Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.

Сям'яПравіць

Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.

Ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінуў дзяцей:

Пасля смерці Пятра Тышкевіча яго жонка выйшла паўторна за віцебскага ваяводу Крыштафа Кішку.

Зноскі

СпасылкіПравіць