Пётр Фёдаравіч Бандарчук

Пётр Фёдаравіч Бандарчук (1 кастрычніка 1911, в. Забараўцы, Пінскі раён — 15 верасня 1986, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — стралок 275-га стралковага палка 117-й стралковай дывізіі 69-й арміі, радавы, поўны кавалер ордэна Славы[1].

Пётр Фёдаравіч Бандарчук
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1911(1911-10-01)
Месца нараджэння в. Забараўцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць
Дата смерці 15 верасня 1986(1986-09-15) (74 гады)
Месца смерці в. Вулька Лаўская, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 6 студзеня 1911 года ў вёсцы Забараўцы, Пінскага раёна, Брэсцкай вобласці. Беларус. Скончыў пачатковую сярэднюю школу, працаваў у калгасе.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1944[1]. Удзельнік вайны са жніўня 1944 года на пасадзе стралка 275-га стралковага палка.

Вызначыўся ў баях у пачатку студзеня 1945 года. Двое сутак адбіваў варожыя контратакі, утрымліваючы захоплены рубеж да падыхода асноўных сіл батальёна. 12 студзеня 1945 года ў баі за паўночна-заходняе прадмесце горада Познань падавіў варожую агнявую кропку, якая перашкаджала руху нашай пяхоты. 22 студзеня 1945 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

У студзені 1945 года падчас бою за Познань першым уварваўся ў будынак школы, ператворанай у апорны пункт, і гранатай знішчыў кулямёт і 7 ворагаў. 26 студзеня 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. 19 жніўня 1955 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Падчас бою 14 студзеня 1945 года за будынак у Познані скрытна прабраўся да яго і гранатамі падавіў варожую агнявую кропку. Быў цяжка паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лістапада 1947 года радавы Бандарчук Пётр Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. 19 жніўня 1955 года пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[2].

У 1945 годзе П. Ф. Бандарчук дэмабілізаваны. Жыў у вёсцы Вулька Лаўская Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Працаваў цясляром у калгасе. Памер 15 верасня 1986 года[2].

Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 3-х ступеняў, медалямі.

Зноскі

  1. а б Бондарчук Пётр Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.
  2. а б в г Пётр Фёдаравіч Бандарчук на сайце «Героі краіны»

Літаратура

правіць
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі

правіць