Адкрыць галоўнае меню

Пётр Тышкевіч (? — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Пётр Тышкевіч
Piotr Tyszkiewicz
Piotar Tyškievič. Пётар Тышкевіч (XVIII).jpg
POL COA Leliwa II.svg
Герб «Ляліва»
8-ы Ваявода менскі
6 верасня 1618 — 1631
Папярэднік: Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік: Бальтазар Стравінскі
10-ы Кашталян менскі
28 ліпеня 1611 — 6 верасня 1618
Папярэднік: Шчасны Галоўчынскі
Пераемнік: Аляксандр Слушка
 
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 30 лістапада 1571
Смерць: 1631(1631)
Род: Тышкевічы
Бацька: Юрый Тышкевіч
Маці: Тэадора Валовіч
Жонка: Рэгіна Галоўчынская[d]
Дзеці: Казімір, Барбара, Марыяна, Соф'я, Крысціна, Кацярына

28 ліпеня 1611 года прызначаны кашталянам менскім, а 6 верасня 1618 — менскім ваяводам.

Адзін з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску. У 1615 годзе Пётр Тышкевіч купіў пляц на рагу вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.

Сям'яПравіць

Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра.

Ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінуў дзяцей:

Пасля смерці Пятра Тышкевіча яго жонка выйшла паўторна за віцебскага ваяводу Крыштафа Кішку.

Зноскі

СпасылкіПравіць