Пётр Максавіч Явіч

(Пасля перасылкі з Пётр Явіч)

Пётр (Іштван) Максавіч Явіч (5 верасня 1918 — 14 кастрычніка 2008) — беларускі жывапісец. Член Саюза мастакоў СССР.

Пётр Максавіч Явіч
Дата нараджэння 5 верасня 1918(1918-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2008(2008-10-14) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

БіяграфіяПравіць

П. М. Явіч (сапраўднае імя — Іштван) нарадзіўся ў Венгрыі ў горадзе Цёрэксентміклаш(англ.) бел., куды патрапіў яго бацька, які жыў у Віцебску, у якасці ваеннапалоннага ў Першую сусветную вайну. З 1929 года жыў і працаваў у Віцебску. Вучыўся майстэрству мастака ў Іегуды Пэна. У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны час працаваў у газеце «Віцебскі рабочы», а з 1947 года ў Віцебскіх мастацкіх майстэрнях, якія ўзначальваў каля 10 гадоў. З 1949 года ў Саюзе мастакоў БССР.

Памёр 14 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Віцебскім раёне[1].

ТворчасцьПравіць

У выстаўках пачаў удзельнічаць з 1940 г. Сярод работ П. М. Явіч партрэты В. З. Харужай, народнага артыста СССР І. У. Ільінскага, М. Ф. Шмырова («Шмыроў М. Ф. — легендарны камбрыг»), заслужанага трэнера БССР В. Дз. Дзмітрыева, «Дзяўчынка ў блакітным» (захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі) і інш. Пэндзлю мастака належаць жанравыя кампазіцыі «Мары» (1959), «Закладнікі» (1960), «Дзеці Міная» (1978), пейзажы «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990) і іншыя працы.

УзнагародыПравіць

Кавалер ордэна Айчыннай вайны II ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1995 г. № 3518-XII П. М. Явіч узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с. — 9500 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн. 1: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18, Кн. 1)