Пётр Ярашэ́віч (польск.: Piotr Jaroszewicz; 25 верасня (8 кастрычніка) 1909, г. Нясвіж1 верасня 1992) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал дывізіі (1950).

Пётр Ярашэвіч
Piotr Jaroszewicz
Сцяг5-ы старшыня Савета міністраў ПНР
23 снежня 1970 — 18 лютага 1980
Папярэднік Юзаф Цыранкевіч
Пераемнік Эдвард Бабюх
Нараджэнне 8 кастрычніка 1909(1909-10-08)
Смерць 1 верасня 1992(1992-09-01) (82 гады)
Месца пахавання
Жонка Oksana Jaroszewicz[d] і Alicja Solska-Jaroszewicz[d]
Дзеці Andrzej Jaroszewicz[d] і Jan Jaroszewicz[d]
Нацыянальнасць Паляк
Партыя ПАРП1944)
Член у
Дзейнасць палітык, настаўнік
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча (1929), Вышэйшыя настаўніцкія курсы, афіцэрскае вучылішча. Да 1940 года настаўнічаў на Палессі, потым у РСФСР. Са снежня 1943 г. на Разаншчыне пісар у польскай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі, якая там фарміравалася. Да 1945 г. намеснік камандзіра палка, дывізіі, арміі, намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення Войска Польскага, генерал брыгады). Пасля Другой сусветнай вайны віцэ-міністр нацыянальнай абароны, член Польскай рабочай партыі, з 1948 г. Польскай Аб'яднанай рабочай партыі. 3 1947 года дэпутат сейма ПНР.

3 1950 года намеснік старшыні Камісіі планавання. 3 1952 года намеснік старшыні, у 1970—1980 гг. старшыня Савета міністраў ПНР, адначасова ў 1954—1956 гг. міністр горнай прамысловасці Польшчы. Да канца 1970 года пастаянны прадстаўнік ПНР у Савеце эканамічнай дапамогі.

Зноскі

  1. Ярошевич Пётр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Jaroszewicz-Piotr;3917056.html
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура правіць