Пётр з Дусбурга
Пётр з Дусбурга, Пётр з Дуйсбурга, Пётр Дзюзбург (сярэдзіна XIII ст. — пасля 1330) — брат-святар і храніст Тэўтонскага ордэна.
Пётр з Дусбурга | |
---|---|
Дата нараджэння | XIII стагоддзе |
Дата смерці | XIV стагоддзе |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік |
Пэўных звестак пра жыццё Пятра няма. Радзімай храніста працяглы час лічылі горад Дуйсбург (Duisburg) на Рэйне. Потым польская даследчыца Мажэна Палякоўна выказала здагадку, што Пётр выхадзец з галандскага Дусбурга, які з 1-й паловы XIII ст. знаходзіўся на тэрыторыі балея Утрэхт Тэўтонскага ордэна. Цяпер абедзве версіі суіснуюць.
Асноўны твор — «Chronicon Terrae Prussiae», даведзены да 1326 года з дадаткамі да 1330 года. Хроніка захавалася толькі ў спісах XV ст., у ёй змешчана ваенная гісторыя Ордэна ў Прусіі, апісаны прусы і іх паганскія культы. Застаецца нявызначаным месца напісання «Хронікі…» і месцы знаходжання аўтара. Паводле асноўных версій гэта маглі быць Рагніт, Кёнігсберг або Марыенбург, на апошні паказвае прысвячэнне «Хронікі…» вялікаму магістру Ордэна.
Літаратура
правіць- Матузова В. И. Предисловие // Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997