Пётр IV (цар балгарскі)

(Пасля перасылкі з Пётр IV, цар Балгарыі)

Пётр IV (балг.: Теодор-Петър) — балгарскі цар, суправіцель і старэйшы брат цара Івана Асеня I. Брат цара Калаяна і дзядзька цара Івана Асеня II.

Пётр IV
Теодор-Петър
цар Балгарыі Балгарыі
1185 — 1197
Папярэднік Канстанцін Бодзін
Пераемнік Калаян
Нараджэнне невядома
Смерць 1197[1]
Род Асені
Бацька NN[d][2]
Дзейнасць суверэн
Прыналежнасць Балгарыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імя правіць

Да свайго абвяшчэння царом у 1185 годзе, Пётр IV называўся Феадорам (Тодарам). Змена імя паказвае на спробу забяспечыць легітымнасць шляхам усталявання сувязі з царом Пятром I, чыё імя выкарыстоўвалася папярэднімі кіраўнікамі паўстанняў супраць візантыйскага панавання ў 1040 і 1072 гадах. У некаторых крыніцах гэта імя прадстаўлена як Slavopetăr («слаўны Пётр») і Kalopetăr («добры Пётр»).

Лідар паўстання правіць

У 1185 Феадор і яго малодшы брат Іван Асень паўсталі супраць візантыйскага імператара Ісака II Ангела. Нагодай да бунту стала адмова імператара на сустрэчы ў Кіпселе дараваць братам пронію — права збору падаткаў на кантралюемых тэрыторыях. Браты вярнуліся дамоў у Мёзію, дзе насельніцтва было незадаволена новымі падаткамі, уведзенымі візантыйскім імператарам для фінансавання яго шлюбу з Маргарытай Венгерскай і кампаніі супраць сіцылійцаў. Карыстаючыся гэтым, Асені паднялі паўстанне супраць візантыйскага панавання.

Паўстанцам не ўдалося адразу захапіць гістарычную сталіцу Балгарыі Праславаў, таму яны абвясцілі новую сталіцу ў Тырнаве. У 1186 годзе паўстанцы пацярпелі паражэнне, але Ісаку II Ангелу не ўдалося скарыстацца сваёй перамогай, і яму прыйшлося вярнуўся ў Канстанцінопаль. Пры падтрымцы полаўцаў, якія жылі на поўнач ад Дуная, Пётр IV і Іван Асень аднавілі сілы і ўварваліся ва Фракію. Калі Ісак II Ангел вярнуўся ў Мёзію ў 1187 годзе, ён не змог захапіць ні Тырнава, ні Лавеч, і быў вымушаны падпісаць мірны дагавор, прызнаўшы незалежнасць Другога Балгарскага царства.

Цар Балгарыі правіць

Падчас Трэцяга крыжовага паходу ў 1189 годзе, калі адносіны паміж Ісакам II Ангелам і Фрыдрыхам I Барбаросай пагоршыліся, Пётр IV і Іван Асень I прапанавалі нямецкім рыцарам ваенную дапамогу. У 1190 годзе Ісаку II Ангелу ўдалося прасунуцца да Тырнава і аблажыць яго, але ён быў вымушаны адступіць з-за весткі пра набліжэнне з поўначы палавецкіх войскаў. Падчас адступлення візантыйскі імператар патрапіў у засаду, арганізаваную Іванам Асенем I на балканскіх перавалах, і Ісак II Ангел ледзь выратаваўся, страціўшы большую частку сваёй арміі.

Перамога над візантыйцамі вывела Івана Асеня I на першы план, і Пётр IV пасля гэтага, відаць, ужо прызнаў яго суправіцелем. Пакінуўшы Тырнава пад кіраваннем і абаронай брата, Пётр IV выдаліўся ў Праслаў, пры гэтым не адмовіўшыся ад прастола. Пасля забойства Івана Асеня I у 1196 годзе Пётр IV рушыў на Тырнава, аблажыў забойцу брата Іванку і прымусіў яго бегчы ў Візантыю. Прыкладна праз год, у 1197 годзе, Пётр IV быў таксама забіты ў выніку змовы. Яго пераемнікам стаў яго малодшы брат Калаян ( Ivanica/Ioanica ), з якім ён, відаць, дзяліў прастол з 1196 года.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць