Піза

горад у Італіі

Пі́за (італ.: Pisa) — старажытны горад у Італіі, заснаваны этрускамі пры зліцці рэк Аусера (сучасн. Серкіо) і Арно, у 180 годзе да н.э. стаў рымскай калоніяй. У сярэднявеччы Піза зрабілася значным марскім гандлёвым горадам, рака Арно ў той час была суднаходная. Завязаўшы шырокія гандлёвыя сувязі па ўсім Міжземнамор'і, Піза ператварылася ў багатую Пізанскую рэспубліку.

Горад
Піза
Pisa
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
185 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
87353 чалавекі (2008)
Шчыльнасць
489 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
050
Паштовы індэкс
56100
Аўтамабільны код
PI
Афіцыйны сайт
comune.pisa.it
(італ.)(англ.)(фр.)(ням.)(ісп.)
Піза на карце Італіі ±
Піза (Італія)
Піза
Піза (Таскана)
Піза

Горад шырока вядома за кошт сваёй вежы, які нахілена ў бок і здаецца нібыта збіраецца паваліцца. У горадзе на 2014 год налічвалася крыху больш за 89 тысяч чалавек, пры гэтым у метраполіі пражывала каля 200 тысяч чалавек. У горадзе знаходзяцца больш за 20 цэркваў, шмат мастоў і палацаў.

Геаграфія

правіць

Горад знаходзіцца на вышыні 4 метры над узроўнем мора. Займае плошчу 185 км². У горадзе працякае рака Арно. У ім пражывае 87353 жыхароў (2008). Шчыльнасць насельніцтва 472 чал/км².

Клімат

правіць

Для Пізы, як і для ўсёй цэнтральнай і паўднёвай Італіі, характэрны міжземнаморскі клімат.

Клімат
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,6 21,0 24,0 27,9 30,9 35,0 37,8 38,8 36,2 30,2 24,0 20,4 38,8
Сярэдні максімум, °C 11,4 12,6 15,2 17,8 22,2 26,0 29,4 29,5 25,7 20,9 15,3 11,8 19,82
Сярэдні мінімум, °C 2,2 2,5 4,4 7,2 10,7 14,1 16,7 17,2 14,3 10,7 6,1 3,4 9,13
Абсалютны мінімум, °C −13,8 −8,4 −8,2 −3,2 2,8 5,8 8,8 8,2 3,8 0,3 −7,2 −7,2 −13,8
Норма ападкаў, мм 63,4 57,5 59,8 89,1 61,5 47,8 25,4 49,4 101,5 140,3 123,5 74,4 893,6
Крыніца: Servizio Meteorologico. Тэмпература і ападкі, 1971-2000.[1]

Гісторыя

правіць
 
Знакамітая Пізанская вежа

Да прыходу рымлян, верагодна, мясцовасць сучаснага горада была населена лігурыйцамі. Пасля 180 года да н.э. горад уваходзіў у склад Рымскай рэспублікі і была адной з яе ваенна-марскіх базаў. Аб існаванні Пізанскай епіскапіі вядома з 313 года. У VII стагоддзі праз Пізу адпраўляліся ваенныя экспедыцыі да візантыйскай Равены. Гэтыя напады здзяйсняліся з дапамогаў папы Рыгора I. Піза была адзіным цэнтрам візантыйскай Тасканы, якая мірна перайшла да ўлады лангабардаў. Праз некаторы час Піза стала галоўным портам паўночнай часткі Тырэнскага мора і стала галоўным гандлёвым цэнтрам паміж Тасканай, Корсікай, Сардзініяй і паўднёвымі берагамі Францыі і Іспаніі.

Пасля таго як Карл Вялікі разграміў лангабардаў пад камандаваннем Дэзідэрыя ў 774 годзе, Піза перажывала крызіс, які неўзабаве хутка скончыўся. Палітычна горада стала часткай герцагства Лука. У 860 годзе Піза была захоплена вікінгамі на чале з Б'ёрнам Жалезнабокім. У 930 годзе Піза стала павятовым цэнтрам у межах маркі Тусцыя.

У XIIXIII стагоддзях горад вёў вялікае будаўніцтва ў раманскім стылі, гэта значыць над яго ўпрыгожваннем працавала сямейства таленавітых мастакоў і рамеснікаў Пізы, у гэты час расквітае Пізанская школа жывапісу. Нягледзячы на тое, што пізанскія грамадзяне заручыліся падтрымкай імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і ўмацавалі свае пазіцыі ў гады крыжовых паходаў, канец залатому веку Пізанскай дзяржаўнасці паклала паражэнне ад генуэзцаў у бітве пры Мелорыі ў 1284 годзе. Прычынай паслаблення марской моцы горада стала заіленаванне ракі Арна. Змена рэчышча ракі канчаткова адрэзала Пізу ад марскога гандлю.

Архітэктура

правіць

У той час як званіца сабору, вядомая як Пізанская вежа, з'яўляецца самым вядомым вобразам гораду. Адным з многіх твораў мастацтва і архітэктуры з'яўляецца гарадская плошча П’яцца дэі Міраколі (італ.: Piazza dei Miracoli — «Плошча цудаў»), якая знаходзіцца на поўначы ад гістарычнага цэнтра горада.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1971 103 600 [2]
1986 104 000
1997 93 000 [3]
2008 87 353
Год Колькасць
2015 89 940
2016 89 745 [4]
2017 90 488 [5]
2018 90 118 [6]
Год Колькасць
2019 90 096 [7]
2020 90 036
2021 89 969
2022 89 002
Год Колькасць
2023 88 737

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. PISA/S.GIUSTO. Servizio Meteorologico. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 19. — С. 523.
  3. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 506. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  4. http://demo.istat.it/bilmens2016gen/index02.htmlISTAT.
  5. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2017ISTAT. Праверана 9 верасня 2017.
  6. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  7. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2019ISTAT.
  8. http://www.jericho-city.ps/page.php?id=SFj7cMA9gRa77982AH7al1ubtb5
  9. https://www.comune.pisa.it/it/ufficio-scheda/2019/Gerico.html

Літаратура

правіць
  • Шунейка Я. Ф. (архітэктура). Пі́за // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 350—351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пи́за // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 523. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Пи́за // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 506. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Пи́за // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 330. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
  • Пи́за // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 373. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі

правіць