Піліп Ерафеевіч Жгіроў

Піліп Ягоравіч Жгіроў (19111998) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Піліп Ерафеевіч Жгіроў
Дата нараджэння 11 лістапада 1911(1911-11-11)
Месца нараджэння вёска Гута, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 20 студзеня 1988(1988-01-20) (76 гадоў)
Месца смерці Санкт-Пецярбург
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19331963
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы/войны Баі на Халхін-Голе,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Піліп Жгіроў нарадзіўся 29 кастрычніка (па новаму стылю — 11 снежня 1911 года ў вёсцы Гута (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння вучэбна-кааператыўнага камбіната ў Бабруйску працаваў у калгасе. У 1933 годзе Жгіроў быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1939 годзе скончыў Маскоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе. З кастрычніка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, і 1-ым Беларускім франтах. Да верасня 1943 года гвардыі маёр Піліп Жгіроў быў начальнікам штаба 221-а стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронта. Вызначыўся ў ходзе бітвы за Дняпро[1].

У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года полк Жгірова дзякуючы дакладнай і зладжанай дзейнасці штаба, які ён узначальваў паспяхова пераправіўся пад масіраваным варожым агнём праз Дняпро у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Полк паспяхова захапіў плацдарм на заходнім беразе Дняпра і прайшоў шэсць кіламетраў наперад[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Піліп Жгіроў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2946[1][2].

Са студзеня 1944 года Жгіроў камандаваў 218-м стралковым палком. Пасля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годз ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, у 1955 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. У 1963 годзе у званні гвардыі генерал-маёра Жгіроў быў звольнены ў запас. Пражываў у Санкт-Пецярбургу. Памер 20 студзеня 1998 года, пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга[1].

Быў таксама ўзнагароджаны трымя ордэнамі Чырвонгага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.