Піліп Мікітавіч Рудкін

Піліп Мікітавіч Ру́дкін[1] (27 лістапада 1893, вёска Чорная Сасна, Мсціслаўскі раён — 12 кастрычніка 1954) — Герой Савецкага Саюза (31.03.1943), генерал-маёр танкавых войскаў (1943).

Піліп Мікітавіч Рудкін
руск.: Филипп Никитович Рудкин
Дата нараджэння 27 лістапада 1893(1893-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1954(1954-10-12) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Руская імператарская армія, Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, Q65178107?, АДПУ пры СНК СССР, Народны камісарыят унутраных спраў СССР і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне генерал-маёр
Камандаваў 15th Tank Corps[d], 7th Guards Tank Division[d] і 11th Tank Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені медаль «За абарону Севастопаля» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў рабфак пры Маскоўскай горнай акадэміі. Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, рэвалюцыйных падзеях 1917 г. У грамадзянскую вайну ўдзельнік разгрому банд Булак-Балаховіча, ліквідацыі контррэвалюцыйных мяцяжоў у Маскве, Разані, Кранштаце. З лістапада 1926 года — начальнік асаблівай часткі НКУС у Маскве. Закончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна (1937). З лістапада 1937 года — начальнік аддзела ўзбраення войскаў НКУС Украіны і Крыма. У студзені 1940 года зноў прызваны на ваенную службу і прызначаны начальнікам аддзялення аўтатрактарнага транспарту НКУС СССР. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 г. Ваяваў на Карэльскім, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах, камандзір танкавай брыгады, корпуса, намеснік камандзіра бронентанкавымі і механізаванымі войскамі фронту. Удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, баёў у Польшчы, Усходняй Прусіі. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам. За геройства і мужнасць прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (31.03.1943)[2].

Да 1952 года ў званні генерал-маёра танкавых войскаў служыў у арміі. Пасля жыў і працаваў у Маскве. Памёр 12 кастрычніка 1954 года.

Зноскі

  1. БелЭн 2001.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему и рядовому составу Красной Армии» от 31 марта 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 9 апреля (№ 14 (220)). — С. 1

Літаратура правіць