Піліп Сямёнавіч Пестрак

пісьменнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
(Пасля перасылкі з Піліп Пестрак)

Піліп Сямёнавіч Пестрак (14 (27) лістапада 1903, в. Сакоўцы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 22 жніўня 1978, Мінск, Псеўданімы: П. Гайдук; Звястун; П. Звястун) — беларускі паэт, празаік.

Піліп Сямёнавіч Пестрак
Партрэт П.С. Пестрака. Іван Ахрэмчык, 1968
Партрэт П.С. Пестрака. Іван Ахрэмчык, 1968
Асабістыя звесткі
Псеўданімы П. Гайдук; Звястун; П. Звястун
Дата нараджэння 14 (27) лістапада 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1978(1978-08-22) (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1927—1973
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Мова твораў беларуская
Дэбют 1927
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР — 1964
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Дружбы народаў Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння П. С. Пестрака (2003)

Біяграфія

правіць

У часе Першай сусветнай вайны сям’я П. Пестрака была ў бежанстве ў Самарскай губерні, дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 годзе паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта. У 1921 годзе разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.

У 1921—1924 гадах працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924—1926 гадах служыў у Войску Польскім. У 1926 годзе ўступіў у БСРГ; з 1927 года сакратар Косаўскага падпольнага райкама КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; зняволены ў Гродзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 годзе зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.

Член СП Беларусі з 1940 года. У 1940—1941 гадах старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1942—1943 гадах удзельнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—1945), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—1948), літкансультантам СП БССР (1948—1951). З 1951 года на творчай працы.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у друку ў 1926 (часопіс «Родныя гоні»). Падчас зняволення (1929—1939) змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязнямі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі.

Перакладаў на беларускую мову творы польскіх (Э. Ажэшка, У. Бранеўскі, С. Дабравольскі, Е. Путрамант), украінскіх (І. Франко, Л. Украінка, М. Рыльскі, П. Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.

Прызнанне

правіць

Імем П. Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне.

Сям’я

правіць

Быў у шлюбе з Настассяй Сцяпанаўнай Пестрак (1908—1989), якая была родам з Заходняй Украіны. Першы муж Настассі Сцяпанаўны, Фама Аксянюк, быў актыўным заходнеўкраінскім рэвалюцыянерам і загінуў у турме пры не да канца высветленых акалічнасцях (павесіўся). Як і муж, Настасся Аксянюк актыўна займалася рэвалюцыйна-агітацыйнай дзейнасцю, і незадоўга да падзей 1939 года яе перавялі на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Верагодна, гэта звяло іх з Пестраком, таксама былым рэвалюцыянерам-падпольшчыкам, які неаднаразова падвяргаўся арыштам. Двое дзяцей Настассі ад першага шлюбу — Ганначка і Андрэй — засталіся ва Украіне, а ў Беларусі ў Піліпа і Настассі да вайны нарадзіліся двайняткі Ніна і Анатоль (1941—2006). Пазней, напярэдадні войны, дзеці ад першага шлюбу прыязджалі да маці ў Гродна, дзе жыў Піліп Сямёнавіч. Андрэй застаўся з маці і айчымам, а старэйшая Ганна з’ехала дадому[1].

Бібліяграфія

правіць
  • Выбр. тв.. Мн., 1947;
  • Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969—71;
  • Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984—86;
  • Апавяданні. Мн., 1970.

Зноскі

  1. Александр Федута. НЕОТПРАВЛЕННОЕ ПИСЬМО (Из семейной истории Филиппа Пестрака) // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. — Вып. 6. — Мінск, Лімарыус, 2015. — С. 249—256.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць