Піліп Піліпавіч Капуста
Пілі́п Пілі́павіч Капу́ста (укр.: Пилип Пилипович Капуста; 7 студзеня 1908, сяло Жоўтае, Пяціхацкі раён, Днепрапятроўская вобласць — 6 студзеня 1973) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Мінскай і Беластоцкай абласцях. Генерал-маёр (1943).
Піліп Піліпавіч Капуста | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1973 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1932 года. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі, Савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні маёра, камандзірам гаўбічнага палка пад Беластокам. Быў паранены, апынуўся ў нямецкім палоне. 17 снежня збег з лагера для ваеннапалонных і перайшоў да партызанскай дзейнасці. У партызанах з сакавіка 1942 года: начальнік штаба, камісар атрада, з мая 1942 года камандзір партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, са снежня — партызанскага злучэння Слуцкай зоны. У сакавіку — ліпені 1943 года член Слуцкага падпольнага міжрайкома КП(б)Б, са жніўня 1943 года начальнік штаба Беластоцкага партызанскага злучэння, адначасова ў лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў член Беластоцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Вызваліў з гета Клецка і Нясвіжа пэўную колькасць яўрэяў і дазволіў ім стварыць асобны нацыянальны партызанскі атрад са 140 чалавек, які паспяхова ваяваў з немцамі. Атрады Капусты прынялі ўдзел у Гродзенскай аперацыі (1944).
Пасля вайны працягнуў службу ў Чырвонай Арміі. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.