Пінскі мясакамбінат
ААТ «Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1939 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць).
Пінскі мясакамбінат | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | Верасень 1939 |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Брэсцкая вобласць, Пінск, вул. Індустрыяльная, д. 1 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Эдуард Шыбун, Мікалай Баханюк |
Галіна | прамысловасць |
Прадукцыя | паўтушкі куранятаў, вараная каўбаса, вяндліна, рулеты і сасіскі з кураціны, альбумін і варэнікі, паўвэнджаная, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса і сардэлькі з ялавічыны, вэнджаніна, каўбасы і паўфабрыкаты са свініны |
Абарот | ▼1158,980 млрд руб[1] (2015 г.; $71,306 млн)[2] |
Аперацыйны прыбытак | ▲38,737 млрд руб (2015 г.; $2,383 млн) |
Чысты прыбытак | ▲30,67 млрд руб (2015 г.; $1,887 млн) |
Дэвіз | На піку сапраўднага смаку |
Матчына кампанія | канцэрн «Брэстмясамалпрам» |
Сайт | pikant.by/be |
На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмавых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Брэсцкай вобласці: 5 у Пінску і па адной у Брэсце, Століне і Іванаве[3]. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расіі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле[4]. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:
- паўтушкі куранятаў, вяндліну і рулеты з кураціны;
- альбумін і варэнікі, эндакрынна-ферментную сыравіну;
- вэнджаніну з ялавічыны, а таксама вэнджаную свіную бужаніну, бекон, галяшку, грудзінку, карбанады, каркоўку, кумпякі, паляндвіцу, рулькі, свіныя рэбры, філе і шчыкавіну;
- паўфабрыкаты з ялавічыннай пячонкі, а таксама свіныя катлеты, пельмені, сала, стэйкі, фарш, шашлык і шпік;
- сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы з ялавічыны, а таксама сыравяленую каўбасу з каніны;
- варана-вэнджаныя (у тым ліку салямі), сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы са свініны, свіныя языкі з гароднінай і флячкі;
- свіное жэле, зэльц, паштэт, сальцісон, крывяную (кішка) і ліверную каўбасы;
- сасіскі з кураціны і сардэлькі з ялавічыны, а таксама свіныя сардэлькі, сасіскі і шпікачыкі;
- паўвэнджаную каўбасу з ялавічыны, а таксама са свініны;
- вараную каўбасу з кураціны, а таксама са свініны;
- жывёльны топлены тлушч і тлушч-сырэц[5].
Гісторыя
правіцьУ верасні 1939 года стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабеспячэння, што палепшыла захоўванне мяса і вырабаў[6].
У 2005 годзе да Пінскага мясакамбіната далучылі саўгас «XXІV партз’езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгоддзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 года для філіяла «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філіял «Невель» выпусціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую ферму на 720 кароў з цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 года ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Іванаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбіната былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналагічнага каледжа[7].
Зноскі
- ↑ "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год". Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 23 мая 2016. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар)". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Крамы(недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2019. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Кантакты(недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2019. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Асноўныя кірункі(недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Аб кампаніі(недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 9 студзеня 2019.
- ↑ Святлана Яскевіч. Калектыў, моцны традыцыямі // Звязда : газета. — 28 верасня 2013. — № 183 (27548). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
правіць- Электронныя звароты грамадзян(недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 9 студзеня 2019.
- Партнёрам Архівавана 2 студзеня 2019.