Гусь-піскулька

(Пасля перасылкі з Піскулька)

Піску́лька ці гусь-піскулька (Anser erythropus) — птушка сямейства Качыныя (Anatidae), дробная гусь. Назву сваю атрымала за піск, які выдае ў палёце.

Піскулька
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser erythropus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175033
NCBI  132586
EOL  1048458
FW  369523
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 
Anser erythropus
Anser erythropus

Агульная характарыстыка

правіць

Піскулька па афарбоўцы падобная да белалобай гусі, аднак значна меншая ростам. Таксама мае больш кароткую дзюбу. Дзюба ружовага колеру[1]. Дарослыя піскулькі маюць вялікую белую пляму на ілбе, якая распаўсюджваецца амаль да макаўкі галавы. Вакол вачэй голае кольца жоўтага колеру[1]. Маса дарослай птушкі ад 1,6 да 2,5 кг. Даўжыня цела 53—66 см, размах крылаў 125—135 см. Самка меншая за самца.

Пашырэнне

правіць

Пералёты від. Гнездавы арэал разарваны — крайняя поўнач Еўразіі (Скандынавіі, Расіі), зрэдку[1] на поўдні архіпелага Новая Зямля. Тыповы біятоптундра ў рачных далінах, якія параслі групамі кустоў, а таксама горныя азёры. Пасля гнездавога перыяду вылятае ў стэпы, палі непадалёку ад вады.

Месца зімовак: заходняя, цэнтральная і паўднёва-ўсходняя часткі Еўропы, паўднёвая частка Каспійскага мора, паўднёвая і заходняя частка Чорнага мора, Малая Азія, Блізкі Усход, дэльта ракі Ніл, Паўднёва-Усходняя Азія (разам з Японіяй).

На тэрыторыі Беларусі рэдкі від, сустракаецца ў час транзітных міграцый.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Гняздо на сухой аснове каля вадаёмаў у траве, хмызняку, на скалах[1], неакуратна выкладзена мохам (часам з травяністай расліннасцю); на пачатку наседжвання пуху мала.

Яйкі (4—8) з рознымі канцамі, часам блізкія да эліптычных, светла-жаўтаватыя. Памеры: 74,5 х 47,0 мм.

Зноскі

  1. а б в г Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 470. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура

правіць
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 470. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)