Пітэр Чарлз Догерці
Пітэр Чарлз До́герці або Дохерці, Доэрці (англ.: Peter Charles Doherty; нар. 15 кастрычніка 1940[1][2][…], Брысбен) — аўстралійскі і амерыканскі вучоны ў галіне імуналогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1996 годзе разам з Р. Цынкернагелем «за адкрыцці ў галіне імуннай сістэмы чалавека, у прыватнасці яе здольнасці выяўляць клеткі, заражаныя вірусам».
Пітэр Чарлз Догерці | |
---|---|
англ.: Peter Charles Doherty | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1940[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, ветэрынар, прафесар |
Навуковая сфера | імуналогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1995) ![]() міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1986, 1995) Australian of the Year[d] (1997) медаль Мендэля[d] (2000) honorary doctorate of the National University of San Marcos[d] медаль Левенгука[d] (1999) Fellow of the Australian Academy of Health and Medical Sciences[d] |
Сайт | peterdoherty.com.au |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Квінслендскі ўніверсітэт у 1962 годзе. Працаваў з 1963 года ў Інстытуце даследаванняў жывёл (г. Брысбен), з 1967 года ў НДІ Эдынбурга. Атрымаўшы доктарскую ступень у 1970 годзе ва ўніверсітэце Эдынбурга, Шатландыя, ён вярнуўся ў Аўстралію. У 1972—1975 і 1982—1988 гадах працаваў у Аўстралійскім універсітэце (г. Канбера). З 1988 года ў дзіцячым шпіталі, адначасова з 1992 года прафесар універсітэта Тэнесі (г. Мемфіс, ЗША).
Аўтар навуковых прац па механізмах імуналагічнай талерантнасці, памяці.
Высветліў механізм распазнавання чужародных клетак імуннымі лімфацытамі.
Доктар філасофіі (1970).
Член Аўстралійскай АН (1983), Лонданскага каралеўскага таварыства (1987).[5]
Узнагароды
правіць- 1997 — Чалавек года ў Аўстраліі.[6]
- 1997 — Ордэн Аўстраліі.[7]
- 1996 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
- 1995 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні.
- 1986 — Міжнародная прэмія Гайрднера.
- 1983 — Прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштэтэра (ням.: Paul-Ehrlich-und-Ludwig-Darmstaedter-Preis).
Зноскі
- ↑ а б Peter C. Doherty // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Peter DOHERTY // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Fellows . Royal Society. Праверана 27 November 2010.
- ↑ Lewis, Wendy (2010). Australians of the Year. Pier 9 Press. ISBN 978-1-74196-809-5.
- ↑ It's an Honour: AC
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).